У Дыяцэзіі

У Бубалях хутка з’явіцца новая капліца (+відэа)

Бубалі адносяцца да Мікалаеўскай парафіі, што ў Шумілінскім раёне. Капліца знаходзіцца на вясковых могілках. З другога боку гэтых могілак стаіць старая капліца, якая ўжо стала гніць. У ёй маленькія вокны, яна цесная, і, па словах ксяндза Аляксандра Півавара, у ёй вельмі цёмна. Таму нядаўна каталіцкая супольнасць вырашыла пабудаваць тут новую капліцу. Сцены і дах у ёй парафіяне ўжо зрабілі. За ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў парафіяльнае свята ў Папшычах (+відэа)

Гэта адбылося на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў нядзелю 20 мая. Традыцыя насіць намётку ўзнікла ў Папшычах даўно. Па словах гісторыка Дзяніса Філіпчыка, гэта традыцыя існавала ў шматлікіх мясцінах Беларусі, але толькі ў Папшычах гэта традыцыя захавалася да нашых дзён. Некалі, каб абараніць вёску ад страшнай хваробы, якая лютавала навокал, вяскоўцы сабраліся і за адну ноч выткалі палатно, якое ахвяравалі ...

Читать далее »

Баль «Азірніся ў мінулае» сабраў сем’і ў Глыбокім

У сучасным хуткаплынным свеце цяжка знайсці час для бліжніх. У віры падзей, дзеянняў здаецца, што вы разам, вы побач з блізкімі, любімымі людзьмі. Але як часта размаўляюць па душах муж з жонкай? Ці часта знаходзяць сужонкі час, каб пабыць адно з другім? Зараз праблема сям’і стаіць вельмі востра. Гэтым пытаннем займаецца Дабрачынны фонд аховы жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”. 19 ...

Читать далее »

Маёвая сустрэча святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў “беларускім Версалі”

Спатканне адбылося ў чацвер, 17 мая, у парафіі святой Ганны ў Мосары (Шаркаўшчынскі дэканат). Сустрэча распачалася малітвай з Літургіі гадзін і асабістай адарацыяй у цішыні перад Езусам у Найсвяцейшым Сакраманце. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.  Віцебскі ардынарый маліўся і прасіў аб дарах Духа Святога, каб умацоўваў святароў быць сведкамі ўваскрасення Хрыста там, дзе іх паставіў, каб іншым ...

Читать далее »

У Шуміліне адзначылі 101-я ўгодкі фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай

Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды адбыліся ў нядзелю, 13 мая. У санктуарый Маці Божай Фацімскай прыбылі шматлікія пілігрымы з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а з парафіі Святой Барбары прыйшла нават пешая пілігрымка ў складзе 22 чалавек. Святая Імша распачалася а васямнаццатай гадзіне з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Праўда, трэба адзначыць, што богаслужэнне пачалося на 15 хвілін пазней запланаванага. ...

Читать далее »

Глыбоцкія вернікі павіншавалі айца Чэслава Курэчку з гадавінай святарства

Віншаванне адбылося на свята сем’яў, якое прайшло ў Росіцы 12 мая. Свята айцец Чэслаў адзначаў 2 мая, калі споўнілася 19 гадоў, як ён стаў святаром. З гэтых дзевятнаццаці год ужо больш за дзесяць гадоў ён служыць у парафіі Святой Тройцы ў Росіцы. За час яго служэння і касцёл, і тэрыторыя вакол яго цалкам пераўтварылася. Зараз у Росіцу прыязджае шмат пілігрымаў, ...

Читать далее »

У самай маладой парафіі Віцебска дванаццаць дзяцей прынялі Першую Камунію

Падзея адбылася ў нядзелю, 13 мая, у касцёле Святога Духа ў Віцебску. У гэты дзень шэсць дзяўчынак і шэсць хлопчыкаў з парафіі Святога Уладзіслава першы раз прынялі Езуса. Гэтай падзеі папярэднічалі два гады падрыхтоўкі, якую праводзіла сястра Дар’я Галубкова. Парафія Святога Уладзіслава ахоплівае новы мікрараён Білева ў Віцебску. Гэта самая маладая парафія ў дыяцэзіі як па гісторыі свайго ўтварэння, так ...

Читать далее »

У Шуміліна прыйшла пешая пілігрымка з Віцебска

У нядзелю, 13 мая, з Віцебскай парафіі Святой Барбары ў шумілінскі санктуарый Маці Божай Фацімскай прыйшлі 22 пілігрымы. Разам з вернікамі прыйшоў і пробашч гэтай парафіі айцец Кшыштаф Коц’ян ОР. Пілігрымка адбылася ў гонар 101-х угодкаў святкавання фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай. Перад санктуарыем пілігрымаў сустрэў пробашч парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч, які акрапіў іх святой вадой. Потым пілігрымаў прывітаў ...

Читать далее »

У Росіцы прайшло свята сем’яў (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу, 12 мая. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, ксёндз Вячаслаў Пялінак з Ідолты, а. Вадзім Мізер з Оршы, а таксама шматлікія пілігрымы, большасць з якіх маладыя сем’і з маленькімі дзеткамі, з Глыбокага, Паставаў, Шаркаўшчыны, Браслава, Верхнядзвінска, Полацка, Віцебска, Мінска і іншых гарадоў і вёсак. Ужо з самай раніцы ў Росіцы адчувалася свята. Гэта было ...

Читать далее »

Сустрэча на малой радзіме. У Камаях узгадалі вядомых людзей, звязаных з касцёлам і парафіяй

Цікава і змястоўна праходзяць духоўныя сустрэчы ў Камайскім касцёле. Вось і сёлета, 6 мая 2018 года адбылася такая сустрэча, прысвечаная ўшанаванню памяці вядомых людзей, звязаных з гісторыяй касцёла і парафіі: святара-паэта Казіміра Сваяка, мясцовага паэта, члена  саюза пісьменнікаў Беларусі Аркадзя Нафрановіча і ўраджэнца Камайскай парафіі гісторыка, філолага, краязнаўцы Івана Драўніцкага.  “У радасці жывём ці ў скрусе, за хлеб аддзячым роднай ...

Читать далее »