Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе, якія прайшлі ў гэтым годзе 17 і 18 жніўня, былі вельмі насычанымі малітвай. Распачалося святкаванне вечаровай Імшой у пятніцу разам з пілігрымамі, якія пешшу (Глыбокае і Пагошча) і на роварах (Дзеркаўшчына і Паставы) прыбылі ў Санктуарый. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі 59 вернікам з ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне семінарысту з Мёраў
15 жніўня 2018 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў касцёле ў Мёрах адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Уладзіслаў Шарковіч. Семінарыст паходзіць з Мёрскай парафіі. Паспяхова скончыў вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. На самым ...
Читать далее »Фотафакт. Пілігрымка з Глыбокага вырушыла да браслаўскага санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў
Нагадаем, што ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам «Марыя — Валадарка маладых сэрцаў». Больш фотаздымкаў можна паглядець тут>>
Читать далее »У Браславе вечныя манаскія абяцанні склала сястра Лілія Дарожка SJE
14 жніўня ў Браславе сястра Лілія Дарожка склала вечныя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На малітву сабраліся не толькі святары, сёстры і родныя, а таксама вернікі парафій, у якіх працавала і цяпер нясе служэнне сястра Лілія. Біскуп Алег у сваёй гаміліі прыгадаў словы Хрыста аб тым, што жыццё ...
Читать далее »Пераможцам Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі стала Лынтупская парафія
З 8 па 11 жніўня ў Оршы праходзіла чацвёртая Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма сёлетняй сустрэчы была «Касцёл — гэта сям’я». Адкрыў чарговую дыяцэзіяльную парафіяду біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гэтым годзе прымалі ўдзел дзеці і моладзь з 7 парафій: Верхнядзвінска, Глыбокага, Лынтупаў, Віцебска (катэдра), Пагошчы, Лучая, Варапаева. На працягу чатырох дзён удзельнікі паказвалі свае здольнасці. У намінацыі ...
Читать далее »Біскуп Віцебскі ў Друі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля
Апошні дзень IV Міжнароднага мастацкага пленэра ў пабернардзінскім кляштары ў Друі, кульмінацыяй якога стала ўрачыстае закрыццё форуму жывапісу, што адбылося падчас святой Імшы і працягнулася вернісажам, стаўся значнай падзеяй не толькі ў жыцці гаспадара пленэра – пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча, але і мясцовых католікаў, некаторыя з якіх набылі і нават замовілі творцам са сталіцы краявіды роднага мястэчка. ...
Читать далее »«Маргарыткі» сабраліся ў Удзеле на агульнадыяцэзіяльную сустрэчу з біскупам Алегам Буткевічам
У суботу, 11 жніўня, упершыню адбылося агульнадыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Сустрэча прайшла ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва распачалі гэта час прабывання разам. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ардынарый маліўся ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў малітоўнага руху «Маргарытка» і за ўсіх пакліканых да Божай службы, за каго ...
Читать далее »Урачыстасць вечных шлюбаў у Віцебскай катэдры
У нядзелю, 5 жніўня ў Віцебску ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага вечныя шлюбы склала сястра Марыя Серафіна Мацулевіч з кангрэгацыі сясцёр Служабнічак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На свята сабраліся родныя і блізкія манахіні, вернікі катэдральнай парафіі, а таксама з Браслава, адкуль родам с. Серафіна. Біскуп Алег у сваёй гаміліі падкрэсліў, што ...
Читать далее »Запрашаем у пешую пілігрымку з Глыбокага ў Браслаў
Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў”. Пілігрымка з Глыбокага распачне свой шлях 15 жніўня ў 7 гадзін раніцы ў парафіяльным касцёле Святой Тройцы. Ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 14 на 15 жніўня для жадаючых з іншых парафій. Толькі просьба загадзя праінфармаваць па кантактных тэлефонах. Кантактная інфармацыя: +375 29 884 54 ...
Читать далее »У Друі стартаваў міжнародны мастацкі пленэр
6 жніўня ў Друі (Віцебская дыяцэзія, Мёрскі дэканат) адкрыўся чацвёрты міжнародны мастацкі пленэр, у якім бяруць удзел прафесійныя мастакі з Беларусі, Расіі і Кітая. Творчы форум распачаўся ў дзень, калі ў Друйскай парафіі адзначалі традыцыйную ўрачыстасць Маці Божай Анёльскай. Святую Імшу з гэтай нагоды тут цэлебраваў Мёрскі дэкан кс. Кшыштаф Мянкіна. Удзельнікі пленэру на працягу дзевяці дзён будуць жыць у ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!