Пахаванне адбылося ў аўторак 12 лютага. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Плюсах Браслаўскага дэканату адышоў да Пана ў суботу 9 лютага. Тут ён служыў больш за шаснаццаць гадоў, з 2002 года. 21 кастрычніка яму павінна было б споўніцца шэсцьдзесят гадоў. На пахаванне прыехалі амаль усе святары з Віцебскай дыяцэзіі, былі ксяндзы і з іншых дыяцэзій Беларусі. Было шмат сясцёр законных, ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Адышоў да Пана кс. Казімір Акушка
Курыя Віцебскай дыяцэзіі з вялікім сумам паведамляе, што сёння 9 лютага 2019 года адышоў да Пана кс. Казімір Акушка, пробашч у парафіі ў Плюсах. Пахаванне кс. Казіміра Акушкі адбудзецца ў Плюсах у аўторак 12 лютага ў 11.00. Кс. Казімір Акушка нарадзіўся 21 кастрычніка 1959 года ў в. Паляны парафіі Гудагай Гродзенскай дыяцэзіі. Тэалагічную адукацыю атрымаў у Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў ...
Читать далее »У Віцебску ў Білеве пабудуюць вялікі касцёл. З класамі для заняткаў, залай для сходаў і жылымі памяшканнямі для духавенства
Пры самых спрыяльных умовах у плане фінансавання, працы па ўзвядзенню касцёла зоймуць каля трох гадоў. Што ж плануецца пабудаваць у новым гарадскім мікрараёне? Як паведаміў “Віцебскаму кур’еру” канцлер Віцебскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі кс. Віктар Місевіч, на вуліцы Генерала Іваноўскага запланавана будаўніцтва касцёла. Акрамя ўласна культавага будынка, тут будуць узведзеныя класы для заняткаў, зала для сходаў вернікаў і жылыя ...
Читать далее »Віцебскія католікі атрымалі адказ на зварот аб вяртанні пробашча катэдральнага касцёла
Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску 6 лютага атрымалі адказ на калектыўны зварот да Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, у якім прасілі перагледзець рашэнне аб забароне служэння ў Беларусі пробашча Паўла Кнурэка. Адказ адмоўны. “Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей пісьмом ад 18.10.2018 не ўзгоднена запрашэнне грамадзяніна Рэспублікі Польша Кнурэка Паўла для ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці ў абшчыне ...
Читать далее »Фотафакт. Баль для дзяцей у Віцебску
26 студзеня ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшоў калядны баль для дзяцей. Абавязковы дрэс-код: хлопчыкі-прынцы, дзяўчынкі-прынцэсы, а таксама актыўнасць і добры настрой удзельнікаў. Патрабавальная Каралева (с. Люцына) і вясёлы Клоўн (с. Ёнаша) падрыхтавалі для маленькіх удзельнікаў конкурсы, гульні і забавы. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота
Читать далее »Адышоў у вечнасць тата с. Ганны Блышко RM
24 студзеня 2019 года на 92-м годзе жыцця адышоў да Пана Аркадзій Блышко, тата с. Ганны Блышко, францішканкі Сям’і Марыі, якая служыць у Глыбоцкай парафіі. Праваслаўны святар будзе маліцца 25 студзеня ў 12.00 у хаце спачылага ў в. Гірстуны (Глыбоцкі р-н). Пахаванне адбудзецца на мясцовых могілках. Даверым Божай Міласэрнасці спачылага Аркадзія. Вечны адпачынак дай яму, Пане…
Читать далее »Адышла ў вечнасць маці с. Людмілы Рубніковіч RM
23 студзеня 2019 года на 80-ым годзе жыцця адышла ў вечнасць Марыя Рубніковіч, маці с. Людмілы Рубніковіч, францішканкі Сям’і Марыі, якая служыць у Глыбоцкай парафіі. Пахавальная св. Імша будзе адпраўлена 24 студзеня ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Пахаванне адбудзецца ў Задарожжы. Даверым Божай Міласэрнасці спачылую Марыю. Вечны адпачынак дай ёй, Пане…
Читать далее »Пра касцёл у Камаях распавядае Генавефа Дубіловіч (відэа)
Гэты фільм быў зняты год таму, у сакавіку 2018 года, ён называецца “Знакамітая святыня Пастаўшчыны”. Камайскі касцёл з’яўляецца самыя старым храмам Віцебскай дыяцэзіі, пабудаваны ён яшчэ ў самым пачатку XVII стагоддзя. Праз паўстагоддзя святыня моцна пацярпела ад пажару. Пасля абудовы храм быў паўторна асвечаны ў 1673 годзе. У 1778 годзе да касцёла была прыбудаваная вялікая прамавугольная ў плане капліца з ...
Читать далее »Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на 2019 год
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Пастырскае пасланне на 2019 год СЯМ’Я — КРЫНІЦА РАДАСЦІ І НАДЗЕІ МОЛАДЗІ Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры. 1. Святы Ян Павел II на завяршэнне Сусветнай сустрэчы сям’яў 8 кастрычніка 1994 г. заклікаў сем’і, каб яны былі “радасцю і надзеяй”. Сям’я з’яўляецца галоўным элементам і падмуркам грамадства (пар. AL 11). Без адпаведнага падмурку нельга пабудаваць моцнага ...
Читать далее »Жыхароў Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў павіншавалі з Калядамі
27 снежня 2018 года ў свята святога Яна, апостала і евангеліста, у капліцы Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, з нагоды свята Божага Нараджэння, адбылася ўрачыстая святая Імша. Пасля Эўхарыстыі адбылося дзяленне аплаткам з пражываючымі і вернікамі-валанцёрамі, якія клапоцяцца пра тое, каб кожны жадаючы, які знаходзіцца ў доме-інтэрнаце мог узяць удзел ў святой Імшы. Групай валанцёраў кіруе сястра Антонія з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!