V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Віцебску

Яна пройдзе з 7 па 10 жніўня 2019 года, яе тэматыка: “Разам да святасці!”.

Спаборніцтвы будуць прысвечаныя святкаванням 20-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, 5-годдзя Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў, запіс: да 10 ліпеня, месца правядзення: г. Віцебск.

ПАРАФІЯДА – ГЭТА ФАРМАЦЫЯ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ НАШАЙ ДЫЯЦЭЗІІ ПАВОДЛЕ ТРЫЯДЫ: СТАДЫЁН – ТЭАТР – СВЯТЫНЯ. Падчас Парафіяды, дзеці і моладзь вучацца жывой размове з Богам з дапамогай малітвы, адкрываюць у сабе камандны дух адзінства і ўзаемнай павагі, ствараюць сапраўдную сям’ю Божых дзяцей, імкнуцца не столькі перамагаць, колькі дапамагаць,  быць вернымі і адкрытым на патрэбы іншых.

Сёлета будзе праводзіцца пятая, юбілейная Парафіяда. З гэтай нагоды будзе шмат неспадзяванак. Апрача традыцыйных спартыўных (футбол, валейбол, бег, прыжкі, шашкі, басейн) і тэатральных спаборніцтваў, у гэтым годзе будзе пашыраны фармат (дарц, шахматы, біятлон (стрэльбы), баскетбол, парны настольны тэніс, гульня: “Што? Дзе? Калі?”, танцы, майстэрня).

А яшчэ ў праграме: сустрэчы з беларускімі чэмпіёнамі алімпійскіх і параалімпійскіх гульняў, рознымі каталіцкімі гуртамі, экскурсіі, камандныя і асабістыя ўзнагароды, спецыяльныя падарункі. За першае месца каманда атрымае адпачынак і ўдзел у Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы і іншыя сюрпрызы. Вялікая просьба да ўдзельнікаў, якія мелі магчымасць быць кожны год разам з намі на Парафіядзе, – прывезці з сабою атрыбутыку (майка+значок+кепка+хустка-бандана). Спецыяльная намінацыя: пастаянны ўдзельнік Парафіяды.

Хатняе заданне:

  1. ВІЗІТНАЯ КАРТКА – кожная каманда прадстаўляе сваю парафію пад назвай святога, шанаванага ў сваёй парафіі (тэма: “Святыя нашай парафіі”) – не больш 10 хвілін. Просім, назвы каманд даслаць раней, разам са спісам удзельнікаў Парафіяды.
  2. КОНКУРС РЭЛІГІЙНАЙ ПЕСНІ – (тэма: “Шлях да святасці”) розныя намінацыі: асабісты і камандны выступ (вакал, дуэт і г.д.).
  3. ІНСЦЭНІЗАЦЫЯ – (тэма: “Молімся са святымі”) – не больш 15 хвілін. Камандная ўзнагарода.
  4. Тэсціраванне: З нагоды 20-годдзя нашай дыяцэзіі, тэма: “Мая Віцебская дыяцэзія” (заснаванне, дыяцэзіяльныя структуры, санктуарыі) – 45 хвілін.

Крытэрыі незалежных суддзяў: актыўны удзел паводле трыяды: Стадыён – Тэатр – Святыня, духоўнасць, каманднае адзінства, сувязь выступаў з тэматыкай Парафіяды, пажадана беларуская мова, адпаведны час, дыжур(адказнасць) у розных сферах, крэатыў.

Арганізатары Парафіяды вельмі ўдзячныя парафіям з Варапаева і Глыбокага, а сёлета, спадзяёмся, і Лынтупам, за ўдзел у Міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве, дзе дзеці і моладзь адзначыліся малітоўным духам, адзінствам і прыкладам добрага хрысціяніна.

Арганізатары Парафіяды гарантуюць: харчаванне, начлег (бялізна не патрэбна), медычную апеку, узнагароды, незабыўную праграму.

Просьба да ўдзельнікаў Парафіяды, як найхутчэй паведаміць аб прысутнасці (электронная пошта; спіс і назва каманды: напр. Каманда св. Антонія, Віцебск. Імя, прозвішча, дата нараджэння, адрас кожнага ўдзельніка). Пасля рэгістрацыі атрымаеце больш падрабязную праграму. Просьба не зацягваць з запісам (толькі да 10 ліпеня).

Кантакты: +375292169982 — кс. Валеры;  +375333726846 — кл. Алег;   parafiadavd@mail.ru

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі