26 лютага 2017 года біскуп Алег Буткевіч наведаў невялікую парафію Святога Міхала Арханёла ў Лужках, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Пастырская візітацыя распачалася з мясцовай бальніцы сястрынскага догляду, дзе біскуп сустрэўся з медычным персаналам і жыхарамі гэтай установы. А 13-й гадзіне Віцебскага ардынарыя віталі з хлебам-соллю лужкоўскія вернікі ля святыні. Затым у касцёле адбылася кароткая малітва і пробашч парафіі кс. Міхаіл ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Моладзь у Браславе адзначыла запусты
25 лютага ў Браславе адбыліся запусты на брытанскую тэматыку. Кожны добра ведае, што ў Англіі ёсць традыцыя а пэўнай гадзіне піць гарбату. Менавіта з гэтымі традыцыямі пазнаёміліся ўдзельнікі вечарыны. Разам з браслаўскай моладдзю ўдзельнічалі таксама маладыя людзі з Полацка, Росіцы, Слабодкі. Распачалі вечар малітвай праслаўлення, якую правёў айцец Андрэй Сідаровіч МІС з Росіцы. Далей распачалі забаўляльную праграму, дзе былі спевы ...
Читать далее »Віцебская дыяцэзія мае новага дыякана (+відэа)
25 лютага 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Алег Хмылко. Семінарыст паходзіць з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. Вучобу распачынаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, апошнія два гады вучыўся ў архідыяцэзіяльнай семінарыі ў Беластоку. На ўрачыстай св. Імшы разам з ...
Читать далее »«Месца пэўнай прыгажосці»: Росіца штогод прыцягвае пілігрымаў (+відэа)
Кожны год Росіца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. 18 лютага святыня зноў напаўнілася людзьмі, якія ўзносілі свае малітвы і просьбы праз заступніцтва бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Апякун санктуарыя бласлаўлёных мучанікаў а. Чэслаў Курэчка МІС вельмі цешыцца, што пілігрымы прыбываюць з розных куточкаў нашай краіны, стаяць на каленях і шчыра моляцца, як у даўнія часы. “Сэрца святара радуецца, ...
Читать далее »Віцебск: “Запусты” ў Дзень святога Валянціна зладзілі для старэйшых людзей
У аўторак, 14 лютага, у віцебскай парафіі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага прайшоў карнавал “Запусты”. Яго падрыхтавалі сёстры-служабнічкі: Люцына Мусёл, Ёнаша Мровец і Крыст’яна Венгерска. Гэты карнавал быў арганізаваны для людзей старэйшага пакалення. Хоць у многіх ёсць дзеці і ўнукі, але ў тых сваё жыццё і свае інтарэсы. Таму пажылыя часта бываюць самотнымі. А такія мерапрыемствы збліжаюць іх. Карнавал “Запусты” ладзіцца ...
Читать далее »Святы абярэг Валянціны, сведкі росіцкай трагедыі
Жыхарка Верхнядзвінскага раёна Валянціна Марцінкевіч — адна з апошніх сведак жудаснай трагедыі вёскі Росіца. Валянціна Баляславаўна і да сёння адчувае той страх, які перажыла 9-гадовай дзяўчынкай падчас фашысцкай карнай аперацыі «Зімовы цуд», якая праводзілася ў Асвейскім, Расонскім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнах. З таго часу прайшло 74 гады, а жанчына ў лютаўскія дні зноў і зноў чуе несціханае рэха вайны, зноў не спіць ...
Читать далее »Сустрэча на духоўныя тэмы прайшла ў школе ў Мёрах
У кіраўніцтва СШ №3 імя Ягора Томкі ў г. Мёры склалася добрая традыцыя запрашаць святара на сустрэчу з вучнямі, іх бацькамі і калектывам. Чарговае спатканне адбылося з мясцовым пробашчам ксяндзом Кшыштафам Мянкінам напрыканцы студзеня. Вучні 8-11 класаў з нецярпеннем чакалі духоўную асобу ў актавай зале. Падрыхтавалі пытанні, якія іх найбольш хвалююць. Выступленне святар распачаў па-філасофску. Моладзь часта думае, што горы ...
Читать далее »У Шаркаўшчыне прайшла біскупская візітацыя (+відэа)
Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч наведаў пасёлак у нядзелю, 12 лютага. Па традыцыі, іерарха сустрэлі перад уваходам у храм. Святая Імша распачалася а палове на адзінаццатую. Трэба адзначыць, што святыня была цалкам запоўнена вернікамі. З шаркаўшчынскіх асаблівасцяў можна падкрэсліць, што ў храме было шмат мужчын і маладых людзей. У прывітальным слове пробашч касцёла ксёндз Кшыштаф Сілкоўскі адзначыў, што ў ...
Читать далее »Вечарыну для вернікаў паважанага ўзросту зладзілі ў глыбоцкай парафіі
Жыццё пражыць – не поле перайсці. Гэта добра ведаюць старэйшыя людзі. Шмат ім давялося перанесці турбот і цяжкасцяў, перажыць светлых, радасных падзей. Яны набылі жыццёвую мудрасць, выхавалі дзяцей, дапамагаюць у выхаванні ўнукаў і праўнукаў. Многія, нягледзячы на пражытыя гады, захавалі маладосць душы, прагу да жыцця, энергічнасць. Менавіта такія парафіяне паважанага ўзросту з Глыбоцкай святыні сабраліся ў нядзелю, 12 лютага, у ...
Читать далее »На Браслаўшчыне асвяцілі новую фігурку Маці Божай
У вёсцы Урбаны, што знаходзіцца ў Браслаўскім раёне, 5 лютага адбылася нядзельная святая Імша, падчас якой была асвечана фігурка Маці Божай. Яе парафіянам ахвяраваў пробашч дыяцэзіяльнага санктуарыя Станіслаў Мжыглуд у дар ад Браслаўскай парафіі. Перад асвячэнненем фігуры вернікі са святаром памаліліся літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі і даручылі сябе апецы Маці Божай Валадарцы азёраў. Святар заахвоціў вернікаў звяртацца ў сваіх ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!