У Дыяцэзіі

Дні засяроджанасці для дзяўчат прайшлі ў Браславе

З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе прайшлі дні засяроджанасці для дзяўчат. Прыехалі яны з Жодзіна, Барысава, Мінска, Мёраў, Слабодкі, удзельнічалі таксама і браслаўчанкі. Тэма была «Нашы пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас». Асаблівым момантам, які вельмі цанілі дзяўчаты, была Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, дзе можна было з Госпадам размаўляць на турбуючыя пытанні і проста ...

Читать далее »

Росіцкі святар з нагоды 8 Сакавіка падарыў сваім парафіянкам цюльпаны, якія сам вырасціў (+відэа)

Вёску Росіца ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці штораз больш наведваюць турысты і пілігрымы з розных мясцін Беларусі. Прычынай гэтаму – асаблівы статус санктуарыя Росіцкай святыні, якая памятае пакутніцкую смерць людзей у гады Другой Сусветнай вайны. Але вабіць Росіца наведвальнікаў і па іншай прычыне. Тут працуе айцец Чэслаў Курэчка МІС, які сваёй працай і любоўю да кветак стварыў з касцельнага наваколля ...

Читать далее »

Валанцёры «Карытас» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі састарэлых і інвалідаў у Віцебскім доме-інтэрнаце

4 сакавіка валанцёры ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з музычным ансамблем «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Валанцёры «Карытас» прыехалі ў госці з невялікімі падарункамі. Маладыя людзі дарылі свае ўсмешкі і жывыя адносіны, якіх часам так не хапае жыхарам гэтай установы. Святочным канцэртам  жыхароў на працягу гадзіны парадаваў музычны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты», які падараваў слухачам не толькі ўсмешкі ...

Читать далее »

Рэліквіі святога Яна Паўла ІІ знаходзяцца ў Браславе

У Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе існуе капліца святога Яна Паўла ІІ. Як паведамляе парафіяльны сайт, з правага боку ад цэнтральнага ўваходу ў святыню публічна выстаўлены для ўшанавання і пакланення рэліквіярый з крывёй святога Папы. Кардынал Станіслаў Дзівіш быў асабістым сакратаром Папы Яна Паўла ІІ у 1978-2005 гадах. Ён перадаў рэліквіі Браслаўскаму санктуарыю ў 2015 годзе праз Правінцыяла айцоў сальватарыянаў ...

Читать далее »

Колькі католікаў у Глыбокім? Святары правялі сацыялагічны падлік вернікаў у парафіі

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім па дадзеным картатэкі па стану на люты 2016 года, пасля калядных душпастырскіх адведзінаў святарамі ў гэтым годзе, налічвае 4140 каталіцкіх вернікаў.  Сям’я Агульная колькасць сем’яў у Глыбоцкай парафіі – 1885, з іх 1161 сям’я (а гэта 62,69%) – поўная, што значыць наяўнасць абодвух сужонкаў у сям’і. Наконт заключэння сакраманту сужэнства, сітуацыя ў парафіі наступная: Больш ...

Читать далее »

Час рэкалекцый – час паглыблення ўнутраннага кантакту з Богам

Рэкалекцыі – гэта духоўныя практыкаванні на працягу некалькіх дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і блізкімі, іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый. На пытанні пра рэкалекцыі адказвае пробашч парафіі св. Язафата Кунцэвіча, в. Канстанцінава, Віцебскай дыяцэзіі, кс. Антон Лагунёнак. — ...

Читать далее »

Ураджэнец Мёраў стаў святаром-цыстэрцыянцам

20 лютага цыстэрцыянец а. Уладзімір Лапацкі, які паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, у польскім Енджэёве прыняў з рук біскупа Яна Пятроўскага святарскае пасвячэнне. У другую нядзелю Вялікага посту, 21 лютага, новапрэзбітэр а. Уладзімір канцэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў кляштарным касцёле айцоў цыстэрцыянцаў. Па матэрыялах jedrzejow.cystersi.pl Даведка з вікіпедыі. Цыстэрцыянцы (лац. Ordo Cisterciensis, OCist), белыя манахі, бернардынцы ...

Читать далее »

Пілігрымы Астравеччыны наведалі Росіцу

Пра трэгедыю ў Росіцы ўпершыню мы пачулі ад сёстраў-эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі Узнясення Святога Крыжа. Падрабязнасці гэтай жудаснай падзеі даведаліся потым з кнігі Ірыны Жарнасек. І ўсё ж… І ўсё ж для большасці з нас гэта была нейкая даволі абстрактная гісторыя, якая здарылася дзесьці далёка ад нас. З невядомымі нам людзьмі. Спачувалі, канешне, але, так бы мовіць, розумам ...

Читать далее »

Сталі вядомыя тэрміны біскупскай візітацыі ў Віцебскай дыяцэзіі

20 лютага канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак паведаміў, што ў красавіку 2016 года распачынаецца пастырская візітацыя парафій. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях. Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні ...

Читать далее »