У Дыяцэзіі

У Пастаўскім раёне пройдзе музычны фестываль

“Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — пад такой назвай 24-25 кастрычніка ў раёне ў другі раз прой­дзе музычны фестываль. Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 19 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Прысутных чакае канцэрт арганнай музыкі.  25 кастрычніка канцэрты адбудуцца ў касцёлах Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях (10.30) і Святога Тадэвуша ў Лучаі (11.30). У фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: саліст ...

Читать далее »

У Камаях асвяцілі адноўлены жывапіс і адзначылі стагоддзе святарскай дзейнасці кс. Стаповіча (+відэа)

Мерапрыемства адбылося ў нядзелю, 18 кастрычніка. Касцёл быў цалкам запоўнены вернікамі Камайскай парафіі. Прысутнічала і шмат гасцей з іншых мясцін Беларусі. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Перад пачаткам набажэнства пробашч касцёла ў Камаях Яцэк Хутман адзначыў, што біскупы з’яўляюцца апосталамі сённяшняга дня, таму наведванне парафіі біскупам Алегам трэба разглядаць як вельмі адметную і важную падзею для парафіі. ...

Читать далее »

Моладзь у Полацку разважала над Божай Міласэрнасцю

17 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі сабралася на начное чуванне ў Полацку. Прыбылі маладыя людзі з Браслава, Глыбокага, Мёраў, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска і з іншых месцаў нашай Бацькаўшчыны. Сабраў іх перад усім Бог і жаданне разам маліцца, чуваць, разважаць над рознымі жыццёвымі пытаннямі. Якія разнастайныя сабраліся людзі можна было заўважыць ужо спачатку на прадстаўленні парафій. Хтосьці спевам, хтосьці аповедам, ...

Читать далее »

Тыдзень міласэрнасці прайшоў у Далёкіх

Пад такім заклікам у парафіі св. Станіслава ў Далёкіх з 4 па 11 кастрычніка прайшоў Тыдзень міласэрнасці. Нехта некалі сказаў: “Любы міласэрны ўчынак – гэта такі вірус, які нясе з сабой Божую ласку. Чалавек, які бачыць тваё дабро, заўтра ці паслязаўтра адважыцца на высакародны ўчынак!”. І сапраўды гэта так. Ад адных усё часцей чуеш, што людзі вельмі занятыя, што ў ...

Читать далее »

Відэарэпартаж са свята кветак у Росіцы

“І кветкі хваляць Пана” – пад такой назвай адбылося 10 кастрычніка свята кветак у касцёле Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Яго ўпершыню арганізаваў тутэйшы айцец-кветкавод Чэслаў Курэчка МІС. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж «Каталіцкага Весніка» з гэтай падзеі. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

Святар-кветкавод упершыню арганізаваў свята кветак у Росіцы (+відэа)

“І кветкі хваляць Пана” – пад такой назвай адбылося 10 кастрычніка свята кветак у касцёле Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Яго ўпершыню арганізаваў тутэйшы айцец-кветкавод Чэслаў Курэчка МІС.  Святар разам са сваімі парафіянамі ў ваколіцах касцёла пасадзіў  больш за 200 відаў розных кветак і саджанцаў, пра якія распавёў прысутным. Як кажа а.Чэслаў Курэчка, ён вельмі любіць сваіх парафіянаў і ...

Читать далее »

Незвычайная знаходка ў царкве ў Глыбокім

Пра надзвычай цікавую знаходку ў царкве Нараджэння Святой Багародзіцы ў Глыбокім расказаў краязнаўца Юрый Калбасіч. Падзелімся гэтай інфармацыяй з вамі. Будаўніцтва касцёла і кляштара кармелітаў босых у Глыбокім вялося ў сярэдзіне ХVII стагоддзя. Архіўныя крыніцы і інвентары касцёла ўзгадваюць той факт, што храм з самага пачатку меў мармуровую падлогу. Сёння з упэўненасцю можна сцвярджаць, што матэрыял для падлогі Глыбоцкага кармеліцкага касцёла ...

Читать далее »

Жывёл асвячалі не толькі ў Гродне, але і ў Удзеле (+відэа)

Манахі-францішкане вырашылі распаўсюдзіць гэты абрад і ў Віцебскай дыяцэзіі. У дзень успаміну святога Францішка, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Удзеле прайшоў фэст. Па словах пробашча парафіі айца Яраслава, абрад асвячэння жывёл праводзіўся ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі пра яго амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Але нам удалося паназіраць, як святар правёў асвячэнне каня. Успамін святога ...

Читать далее »

Пралайф-выстава наведала школы Глыбоччыны

У Беларусі дзейнічае перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і: «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў. Цэнтральны стэнд выставы, як камень на скрыжаванні, заклікае задумацца аб выбары свайго шляху, аб наступствах рашэнняў, што прымаюцца ў самых галоўных пытаннях быцця: жыцця і смерці. На астатніх стэндах прадстаўлены дэмаграфічныя праблемы сучаснага свету, трагедыя адмовы ад ...

Читать далее »

Перасоўная выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці» наведала Глыбокае

4 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прайшла выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выставу падрыхтаваў Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» заснаваны ў Віцебску, які займаецца абаронай жыцця і сям’і. Выстава складаецца са стэндаў, на якіх прадстаўлены праблемы і пагрозы для сучасных сем’яў: адмова ад нараджэння дзяцей, шкода абортаў і кантрацэпцыі для фізічнага і духоўнага здароўя жанчын ...

Читать далее »