У Дыяцэзіі

Парафіяне Лучайскага касцёла зладзілі духоўную і культурную пілігрымку ў Мінск

8 ліпеня адбылося незабыўнае падарожжа ў Мінск. Першапачаткова Лучайская парафія атрымала запрашэнне ад свайго добрага сябра, шматразовага ўдзельніка лучайскіх фэстаў, акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя Корсака, наведаць канцэрт-прэзентацыю яго творчасці. Вядома, што лучайскі пробашч вельмі ахвочы да розных вандровак, таму ўзнікла цікавая ідэя спалучыць наведванне канцэрта з пілігрымкай па мінскіх святынях. Да ўдзелу былі запрошаныя і шаркаўчане. Яны вельмі актыўна адгукаюцца на падобныя ...

Читать далее »

Пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк

У аўторак, 7 ліпеня 2015 г. раніцай пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк. Боскую Літургію у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў протапрэзбітар Усходняга дэканата а. Зміцер Грышан у саслужэнні а. Аляксандра Шаўцова з Полацка і а. Андрэя Крата з Гродна. На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка ...

Читать далее »

У наваколлях Друі пішуцца працы для будучага кляштарнага музея

У Друі пачаўся мастацкі пленэр “Пачаткі” – супольны праект каталіцкага святара, пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча і мастачкі з Мінску Вольгі Куваевай, іканапісныя працы якой упрыгожваюць святыні ў Друі на Браслаўшчыне і Фашчаўцы на Шклоўшчыне.  У першы дзень пленэру да мастакоў, якія асвойваюць новы далягляд, далучыўся карэспандэнт КРЫНІЦЫ. INFO. У Друю прыехалі 18 мастакоў ­– вядомыя творцы Дзмітрый Сурыновіч, ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч: «Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў БАТУ, калі яшчэ нават не марыў стаць святаром»

Чарговы раз застанецца ў гісторыі пешая пілігрымка Браслаў-Будслаў. Хутка і плённа прамінулі дні падарожжа да Маці Божай. Узбагацілі духоўна, паядналі з Богам і бліжнім, узмацнілі веру і падмацавалі сілы ў абвяшчэнні Евангелля ў штодзённым жыцці кожнага пілігрыма. Некаторыя ўдзельнікі 25-ай браслаўскай пілігрымкі дзеляцца сваімі ўражаннямі, адчуваннямі, успамінамі… Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч: “Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч увайшоў у Будслаў з юбілейнай браслаўскай пілігрымкай

Браслаўская 25-ая пілігрымка ўвайшла ў Будслаў разам са сваім ардынарыем Алегам Буткевічам. Адразу пасля іх прыйшлі пілігрымы з Глыбокага, Віцебска і Пастаў. На раварах прыехалі пілігрымы з Віцебска. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота

Читать далее »

У Оршы чарговы раз адбудуцца рэкалекцыі «Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі»

З 10 па 19 ліпеня ў Оршы пройдуць рэкалекцыі пад назвай «Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі». Рэкалекцыі прадугледжваюць хрысціянскую фармацыю ў розных сферах нашага жыцця і таму адбываюцца на працягу 4-5 гадоў. Вас чакаюць:   — разважанні ў цішыні над Божым Словам;  — Малітва праслаўлення;  — Духоўныя канферэнцыі;  — Святая Імша;  — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;  — Магчымасць споведзі;  — Сустрэча ...

Читать далее »

На шляхах да Будслава на адну пілігрымку стала больш. Глыбачане вырушылі ў шлях

Шматлікія пілігрымкі ўжо кіруюць свае крокі ў Будслаў, урачыстасці якія запланаваныя на 3-4 ліпеня. 2 ліпеня ранішняй св. Імшой у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася пілігрымка ў Марыйны Санктуарый у Будслаў. Падчас св. Імшы кс. Віталь Галец заклікаў пілігрымаў прыгадаць усе свае інтэнцыі, з якімі вырашылі крочыць у шлях. Пасля святары раздалі «набор» пілігрыма — блакітны шалік і бэйдж. ...

Читать далее »

Лучай сабраў сужэнствы ў 4 раз на Дзень святасці сям’і

Лучайская парафія ў чацвёрты раз сабрала вернікаў на Дзень святасці сям’і. Асаблівая атмасфера, пануючая заўсёды ў такі дзень, не стала выключэннем і 28 чэрвеня. Сямейныя пары, для якіх сёлетні год стаў юбілейным, сабраліся, каб аднавіць шлюбную прысягу. Сярод іншых вернікаў і сем’яў прыбылі і нарачоныя, якія рыхтуюцца да сакраманту сужэнства. Як інфармуе парафіяльны сайт, распачаўся Дзень святасці сям’і з канферэнцыі, якую праводзіў ...

Читать далее »

Браслаўская парафія развіталася з ксяндзом Тадэвушам Дабравольскім

У нядзелю 28 чэрвеня вернікі браслаўскай парафіі ўдзельнічалі ў святой Імшы, якая стала выразам удзячнасці кс. Тадэвушу Дабравольскаму за яго душпастырскую паслугу ў Браславе. У сваёй гаміліі кс. Тадэвуш засяродзіў увагу на ролі веры ў жыцці чалавека: «Мы павінны не проста быць у натоўпе, а знаходзіцца побач з Хрыстом, які вылечвае людскія душы. Неабходна імкнуцца да таго, каб нашы сэрцы ...

Читать далее »

Парафія Святой Тройцы ў г. Докшыцы арганізавала для дзяцей “Канікулы з Богам”

Якім чынам можна выдатна правесці канікулы ? Дзеці парафіі Святой Тройцы ў г. Докшыцы ў адзін голас гучна даюць адказ: “З Богам” ! Мясцовыя ж сёстры Адараторкі Крыві Хрыста і браты Капуцыны стварылі ўсе ўмовы для гэтага, і ў рэшце рэшт “Канікулы з Богам 2015”, якія адбыліся з 10 па 20 чэрвеня, сабралі даволі вялікую колькасць маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак: ...

Читать далее »