Урачыстасць, падчас якой мы асаблівым чынам ўшаноўваем Бога ў Найсвяцейшай Тройцы, падкрэслівае неабмежаваныя магчымасці Госпада, якія ніколі не вычэрпваюцца. Чалавек сваім абмежаваным розумам ніколі не можа спазнаць Бога ў Яго сутнасці: што Бог адзіны ў трох асобах — гэта проста таямніца нашай веры і адна з найбольшых таямніцаў хрысціянства, якую нельга спасцігнуць да канца. Да яе можна толькі наблізіцца. У ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Пяць маленькіх віцебскіх вернікаў парафіі Святой Барбары ўпершыню сустрэліся з Хрыстом Эўхарыстычным
Ужо традыцыйна, май – гэта месяц, калі дзеці прыступаюць да споведзі і Першай Святой Камуніі. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў віцебскай парафіі Святой Барбары пяцёра маленькіх парафіянаў упершыню сустрэліся з Хрыстом Эўхарыстычным. Дзеці на працягу двух гадоў старанна і адказна рыхтаваліся да гэтай асаблівай падзеі ў сваім жыцці — пазнавалі асноўныя праўды веры, вучылі малітвы, стараліся ўсім сэрцам пазнаць і ...
Читать далее »Святая Імша ў Лынтупах на заканчэнне навучальнага года
29 мая а 8 гадзіне раніцы у парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах адбылася святая Імша на заканчэнне навучальнага года, паведамляе парафіяльны сайт. Падчас Эўхарыстыі вучні, настаўнікі і бацькі дзякавалі Пану Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым навучальным годзе, за атрыманыя веды і прасілі аб добрым адпачынку ў часе канікул. Заканчэнне школьнага года супадае з заканчэннем года катэхетычнага. Будзь праслаўлёны, ...
Читать далее »«Майская сустрэча» для супрацоўнікаў і валанцёраў «Карытас» прайшла ў Лепелі
У жыцці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” добрай традыцяй стала правядзенне «Майскай сустрэчы» для супрацоўнікаў і валанцёраў арганізацыі, паведамляе caritas.by. Сустрэча, якая адбылася 25 мая ў г. Лепель (Віцебская дыяцэзія), распачалася святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Напачатку дырэктар “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч прывітаў іерарха і ўсіх прысутных. Біскуп Алег у сваім прывітальным слове адзначыў знакавасць «Майскай ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі браслаўскай моладзі
23 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Святога Духа ў браслаўскім санктуарыі адбылося вялікае свята, падчас якога сакрамант канфірмацыі быў удзелены больш чым трыццаці браслаўчанам, паведамляе парафіяльны сайт. Абрад, якім людзі падкрэсліваюць сваю прыналежнасць да каталіцкай супольнасці, свой удзел у жыцці Хрыста, наколькі намашчаны Духам Святым – Духам праўды і любові, Духам мужнасці для сведчання, Духам адказнасці за развіццё Касцёла і за ...
Читать далее »У Віцебскай катэдры асвяцілі новы табэрнакулюм
24 мая ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Святую Імшу цэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Падчас Літургіі адбылося асвячэнне новага табэрнакулюма. Усе прысутныя ў касцёле былі вельмі ўзрадаваныя. Віцебская святыня з кожным разам становіцца ўсё прыгажэй і прыгажэй. І асабліва пасля таго, як вядомы беларускі мастак Уладзімір Кандрусевіч зрабіў роспіс алтарнай часткі касцёла. ...
Читать далее »Урачыстасць Першай Камуніі ў Глыбокім
24 мая ў парафіяльнай супольнасці горада Глыбокае адбылася вялікая ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 38 дзяцей прынялі Цела і Кроў Хрыста ў святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі ў катэхэзе, якія праводзіла с. Ганна Блышко. Святыню, упрыгожаную кветкамі і дэкарацыяй, напаўняла радасць з прысутнасці дзяцей, якія з хваляваннем чакалі на вельмі важную падзею ў сваім ...
Читать далее »В Витебске завершилась XI Международная медицинская конференция
21-22 мая в Витебске прошла XI Международная конференция «Проблемы врачебной этики в современном мире». В работе конференции принимали участие медики, священнослужители, учёные из Беларуси, Италии, Франции, Польши, Ватикана, Германии, Туркменистана и Шри-Ланки. Конференция работала по следующим направлениям: биоэтика в современной медицине, современные вопросы трансплантологии, профилактика алкоголизма и наркомании в современных условиях, «культура жизни» против «культуры смерти» — духовные аспекты борьбы ...
Читать далее »Пабожныя псальмы пад вясёлы клёкат, Або як ксёндз бусляня гадаваў
“Як выглядае штодзённае жыццё святара?” – такім пытаннем задаюцца многія нашы чытачы. Каб крыху прыадкрыць гэтую таямніцу, “Каталіцкі Веснік” накіраваўся ў вёску Барадзінічы, што ў Віцебскай дыяцэзіі. Там працуе кс. Юрый Ноцунь – святар ордэна сэрцанаў. Як толькі пад’язджаем да плябаніі, нас радасным клёкатам вітае бусел. Ён стаіць на цяпліцы і з цікаўнасцю разглядае гасцей. Праўду кажучы, гэты малады буслік ...
Читать далее »Беларускія пілігрымы запрасілі Папу ў Беларусь
Беларускія пілігрымы з Глыбокага сустрэліся з Папам Францішкам і запрасілі яго ў Беларусь. Глыбачане мелі нагоду размаўляць з папам Францішкам на адной з аўдыенцый, якая ладзіцца ў Ватыкане па серадах. Па словах Марыны Раманчук з Глыбоччыны, сустрэча з Папам – гэта значная падзея для кожнага католіка, якая прыносіць вялікую радасць і задавальненне. – Гэта вельмі цудоўны, адкрыты просты чалавек, які ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!