Апошнія кіламетры шляху да Росіцы. Фотарэпартаж

druja_rosica_26Вось і скончылася 16 пешая пілігрымка з Друі ў Росіцы. За тры дні спякоту і смагу, гарачы асфальт і пясок пераадолелі а. Канстанцін Анашка МІС, бр. Ілля Саўчанка МІС, 4 законныя сястры і 102 пілігрымы.

Таксама ў Росіцу прыйшлі пілігрымкі з Барысава — 60 чалавек, з Полацка — 70 асоб, прыехалі на роварах з Жодзіна — 7 чалавек, з Барысава — 23 пілігрымы.

На парозе святыні пілігрымаў сустрэў апякун санктуарыя а. Чэслаў Курачка МІС. А 18 гадзіне адбылася св. Імша для пілігрымаў, якую цэлебраваў а. Андрэй Сідаровіч МІС.

Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж з апошняга дня шляху ад Верхнядзвінска да Росіцкага санктуарыя мучанікаў.

Росіцкі пілігрым, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі