У Дыяцэзіі

Фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Лучаі

Адпустовая ўрачыстасць у гонар святой Ганны прайшла 25 ліпеня ў Лучаі. Фэст, які атрымаўся найбольш шматлюдным і багатым на ўражанні за апошнія 5 год. Велічная лучайская святыня ледзь змясціла ў сабе парафіян і вернікаў з розных куточкаў нашай краіны і з замежжа. А колькасць аўтамабіляў, аўтобусаў прыемна ўразіла. У гэты дзень было запланавана асвячэннне транспартных сродкаў з нагоды ўспаміну святога ...

Читать далее »

План урачыстасцяў у Росіцы

Айцы Марыяне, як і штогод, запрашаюць да ўдзелу ў Росіцкіх урачыстасцях. 7-8 жніўня 2015 г. у в. Росіца Верхнядзвінскага р-ну збяруцца веруючыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча. Пачатак урачыстасцяў 7 жніўня а 18 гадзіне. Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, то абавязкова трэба мець пры сабе пашпарт і аплату дзяржпошліны на ўезд у ...

Читать далее »

Запрашаем на Х Дыяцэзіяльную Сустрэчу Моладзі ў Браславе

З 29 ліпеня па 1 жніўня ў Браславе адбудзецца Х Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Падобна як некалькі апошніх год, моладзь будзе сустракацца ў двух групах: малодшая (10-11 класы) і старэйшая (пасля школы). У праграме прадугледжаны катэхэзы на тэму “паслухмяныя Богу”, Святая Імша, споведзь, размовы, а таксама канцэрт хрысціянскага гурта “РЫБЫ”, які многім запамятаўся з мінулай сустрэчы. На сустрэчу запрашаецца моладзь Віцебскай ...

Читать далее »

Ідолта адсвяткавала парафіяльны фэст

16 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Ідолце адбыўся фэст.  З розных куткоў Беларусі у гэтым годзе прыехалі сюды пілігрымы, каб пакланіцца абразу Маці Божай і папрасіць аб заступніцтве. Мне таксама пашчасціла там быць і праслаўляць Найсвяцейшую Панну. Ідолта сустрэла нас пяшчотным і лагодным сонейкам, у промнях якога ўзвышауся велічны храм, пабудаваны ў стылі мадэрн у 1939 годзе. Святкаванне ...

Читать далее »

Грэка-католікі ўшанавалі памяць полацкіх пакутнікаў

З гэтай нагоды адбылася пешая пілігрымка з Віцебску ў Полацк. Яна пачалася ад месца, дзе загінуў святы Язафат Кунцэвіч, і закончылася каля сцен Сафійскага сабора, дзе за веру світа рускага цара Пятра І забіла пяць манахаў. Як распавёў нам удзельнік пілігрымкі Арцём Калугін з Віцебску: Гэта ўжо 21-ая пілігрымка, мы ідзём тут з Віцебску да полацкай Сафіі, узгадваючы і мучаніцкую ...

Читать далее »

Парафіяне Лучайскага касцёла зладзілі духоўную і культурную пілігрымку ў Мінск

8 ліпеня адбылося незабыўнае падарожжа ў Мінск. Першапачаткова Лучайская парафія атрымала запрашэнне ад свайго добрага сябра, шматразовага ўдзельніка лучайскіх фэстаў, акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя Корсака, наведаць канцэрт-прэзентацыю яго творчасці. Вядома, што лучайскі пробашч вельмі ахвочы да розных вандровак, таму ўзнікла цікавая ідэя спалучыць наведванне канцэрта з пілігрымкай па мінскіх святынях. Да ўдзелу былі запрошаныя і шаркаўчане. Яны вельмі актыўна адгукаюцца на падобныя ...

Читать далее »

Пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк

У аўторак, 7 ліпеня 2015 г. раніцай пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк. Боскую Літургію у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў протапрэзбітар Усходняга дэканата а. Зміцер Грышан у саслужэнні а. Аляксандра Шаўцова з Полацка і а. Андрэя Крата з Гродна. На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка ...

Читать далее »

У наваколлях Друі пішуцца працы для будучага кляштарнага музея

У Друі пачаўся мастацкі пленэр “Пачаткі” – супольны праект каталіцкага святара, пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча і мастачкі з Мінску Вольгі Куваевай, іканапісныя працы якой упрыгожваюць святыні ў Друі на Браслаўшчыне і Фашчаўцы на Шклоўшчыне.  У першы дзень пленэру да мастакоў, якія асвойваюць новы далягляд, далучыўся карэспандэнт КРЫНІЦЫ. INFO. У Друю прыехалі 18 мастакоў ­– вядомыя творцы Дзмітрый Сурыновіч, ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч: «Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў БАТУ, калі яшчэ нават не марыў стаць святаром»

Чарговы раз застанецца ў гісторыі пешая пілігрымка Браслаў-Будслаў. Хутка і плённа прамінулі дні падарожжа да Маці Божай. Узбагацілі духоўна, паядналі з Богам і бліжнім, узмацнілі веру і падмацавалі сілы ў абвяшчэнні Евангелля ў штодзённым жыцці кожнага пілігрыма. Некаторыя ўдзельнікі 25-ай браслаўскай пілігрымкі дзеляцца сваімі ўражаннямі, адчуваннямі, успамінамі… Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч: “Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч увайшоў у Будслаў з юбілейнай браслаўскай пілігрымкай

Браслаўская 25-ая пілігрымка ўвайшла ў Будслаў разам са сваім ардынарыем Алегам Буткевічам. Адразу пасля іх прыйшлі пілігрымы з Глыбокага, Віцебска і Пастаў. На раварах прыехалі пілігрымы з Віцебска. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота

Читать далее »