У панядзелак, нягледзячы на палячае сонца і адсутнасць дажджу падчас мінулых дзён, мазалі і вялікую стому, смагу і цяжар заплечніка, пілігрымка «Барысаў-Росіца» завітала ў Глыбокае, каб затрымацца на начлег у мясцовых парафіян.
Сёння, 4 жніўня, распачаўся пяты дзень барысаўскай пілігрымкі да Росіцы. Пілігрымы, ужо з новымі сіламі, залечанымі за ноч мазалямі, сабраліся ля святыні, каб падзякаваць за цудоўны начлег мясцоваму пробашчу Мікалаю Ціхановічу і парафіянам.
Пасля благаслаўлення на далейшы шлях калона вырушыла ў бок Шаркаўшчыны. Яшчэ 4 дні і мэта кожнага крочучага верніка будзе дасягнута.
Дарагія чытачы! Час яшчэ ёсць далучыцца і няхай цябе не пужае спёка і мазалі.
Марына Сінкевіч, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!













