Архив меток: Глыбокае

“Разам з Табою распачну новы лоў”. Прыміцыйная Імша ксяндза Антонія Тышко адбылася ў Глыбокім

Сонечная нядзеля 3 мая стала асаблівай для вернікаў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы. У гэты дзень  ксёндз Антоній Тышко, які напярэдадні з рук біскупа Алега Буткевіча прыняў сакрамант святарства, цэлебраваў прыміцыйную Імшу. Святар, якога парафіяне памятаюць юнаком-міністрантам, паступіў у Гродзенскую духоўную семінарыю ў 2018 годзе, вытрываўшы ў пакліканні, 28 мая 2025 года прыняў дыяканскае пасвячэнне, а 2 мая 2026 года разам з дыяканам Андрэем ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў у Глыбокім сакрамант канфірмацыі

У нядзелю, 19 красавіка, у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся сакрамант канфірмацыі. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў бежмаванне 71 кандыдату — моладзі, студэнтам і дарослым вернікам, якія з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да гэтага дня. Падрыхтоўкай дарослых займаўся пробашч парафіі ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч, катэхетка Алёна Шаршунс рыхтавала моладзь. Святочная літургія распачалася прывітальным словам верніцы, якая ад імя ўсёй супольнасці ...

Читать далее »

Пастырская сустрэча святароў прайшла ў Глыбокім

17 лютага касцёл Святой Тройцы ў г. Глыбокае прымаў святароў, законных сясцёр і братоў з усёй Віцебскай дыяцэзіі, якія сабраліся на штомесячную сустрэчу з біскупам Алегам Буткевічам. На самым пачатку вырашыўшы ў парафіяльным доме розныя справы з прадстаўнікамі курыі і выдавецтваў, духавенства накіравалася ў святыню на адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту ў цішыні. Святую Імшу разам цэлебраваў пастыр дыяцэзіі ў інтэнцыі падзякі ...

Читать далее »

Выхаванцы святліцы «Дзеці Марыі» прынялі ўдзел у праекце Карытас-Каляда ў Глыбокім

23 снежня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна панавала асаблівая, святочная атмасфера. Дзеці разам з валанцёрамі завіталі да выхаванцаў, каб павіншаваць іх з надыходзячым Раством і падарыць часцінку цеплыні і радасці. Для дзяцей быў падрыхтаваны невялікі, але вельмі шчыры канцэрт. Гучалі песні, усе разам танцавалі, смяяліся і дзяліліся добрым настроем. У гэты дзень не бракавала цёплых слоў, усмешак ...

Читать далее »

У Глыбокім біскуп Алег Буткевіч ушанаваў адноўлены абраз Маці Божай Падхорнай

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў парафію Святой Тройцы ў Глыбокім. Абраз мае багатую гісторыю і з’яўляецца каштоўным скарбам у гэтым касцёле. Ён знаходзіцца ва ўлюбёным месцы святыні, дзе заўсёды людзі, ад маленькіх дзяцей да дарослых вернікаў. На пачатку Літургіі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прывітаў Пастыра дыяцэзіі і адзначыў, што “адна ...

Читать далее »

“Мы ніколі не застаёмся без падтрымкі”. Размова з сястрой Людмілай Рубніковіч пра дзейнасць сясцёр-францішканак Сям’і Марыі ў Глыбокім

Сёлетняй восенню ў Глыбокім адзначылі незвычайную дату: 35 гадоў таму распачалі служэнне ў парафіі Святой Тройцы сёстры-францішканкі Сям’і Марыі. Ордэн быў заснаваны святым Зыгмунтам Шчэсным Фелінскім у Санкт-Пецярбургу ў 1857 годзе. Сёння сёстры служаць у розных краінах па ўсім свеце: у Польшчы, Бразіліі, Італіі, Украіне, Беларусі, Расіі і ПАР, апякуюцца старэйшымі людзьмі, служаць пры парафіях як закрыстыянкі, арганісткі, катэхэткі. Пра ...

Читать далее »

Святыя Місіі ў Глыбокім правялі айцы-рэдэмптарысты

З 19 па 26 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім праходзілі Святыя Місіі — адмысловы час паглыблення веры. З намі гэты час правялі айцы-рэдэмптарысты Віктар Бохан і Андрэй Урублеўскі. Кожны дзень меў сваю тэму, не быў падобны адзін на адзін і пачынаўся гімнам і заклікам да Духа Святога. У першы дзень – нядзелю — мы распачалі духоўныя практыкі з ...

Читать далее »

Крыжовы шлях вуліцамі Глыбокага. Фотафакт

З 19 па 26 кастрычніка ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзяць Святыя Місіі. Апошні раз такія духоўныя практыкаванні адбываліся ў гэтай парафіі 20 гадоў таму. На працягу тыдня ўдзельнікаў місій суправаджаюць у духоўным узрастанні айцы рэдэмптарысты Віктар Бохан і Андрэй Урублеўскі. Другі дзень Місій быў прысвечаны тэме “Наша збаўленне ў Езусе Хрысце”. У гэты дзень разважалі пра грэх, пра ...

Читать далее »

35 гадоў служэння сясцёр францішканак у Беларусі

21 верасня ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 35 гадоў служэння сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Беларусі і менавіта ў глыбоцкай парафіі. На юбілейную ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары і кансэкраваныя асобы з суседніх парафій, прадстаўнікі мясцовай улады. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі Святой Тройцы ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч. ...

Читать далее »

Біскуп Мікалай Дубінін наведаў парафіяльную ўрачыстасць у Глыбокім

15 чэрвеня ў нашым касцёле адбыўся парафіяльны фэст у гонар Святой Тройцы. З’ехалася шмат гасцей, як свецкіх вернікаў, так і святароў. Цэлебраваў святую Імшу дапаможны біскуп Архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве Мікалай Дубінін. Пасля святой Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія на пляцы паміж касцёлам і царквой. Усе святары, сёстры законныя і вернікі пад гукі звона выйшлі за Езусам за парог гэтага ...

Читать далее »