Архив меток: Глыбокае

«Нельга марыць пра Неба без Езуса»: урачыстасць Усіх Святых у Глыбокім

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. На самым пачатку святочнай Эўхарыстыі ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс.пробашч Мікалай Ціхановіч павіншаваў усіх прысутных вернікаў з імянінамі: «Сёння наша свята, бо мы ўсе — Божыя дзеці. Памятайце ...

Читать далее »

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі зноў сабраліся ў Глыбокім

Глыбоцкі парафіяльны “Caritas” арганізаваў мерапрыемства «Мы разам!» для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў. 24 кастрычніка ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за дзве сотні асоб. Гэта не толькі прадстаўнікі каталіцкага касцёла, але і вернікі іншых хрысціянскіх канфесій. Людзі не падобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнасцю, характарам, паводзінамі, але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, ...

Читать далее »

Незвычайная знаходка ў царкве ў Глыбокім

Пра надзвычай цікавую знаходку ў царкве Нараджэння Святой Багародзіцы ў Глыбокім расказаў краязнаўца Юрый Калбасіч. Падзелімся гэтай інфармацыяй з вамі. Будаўніцтва касцёла і кляштара кармелітаў босых у Глыбокім вялося ў сярэдзіне ХVII стагоддзя. Архіўныя крыніцы і інвентары касцёла ўзгадваюць той факт, што храм з самага пачатку меў мармуровую падлогу. Сёння з упэўненасцю можна сцвярджаць, што матэрыял для падлогі Глыбоцкага кармеліцкага касцёла ...

Читать далее »

Пралайф-выстава наведала школы Глыбоччыны

У Беларусі дзейнічае перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і: «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў. Цэнтральны стэнд выставы, як камень на скрыжаванні, заклікае задумацца аб выбары свайго шляху, аб наступствах рашэнняў, што прымаюцца ў самых галоўных пытаннях быцця: жыцця і смерці. На астатніх стэндах прадстаўлены дэмаграфічныя праблемы сучаснага свету, трагедыя адмовы ад ...

Читать далее »

Перасоўная выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці» наведала Глыбокае

4 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прайшла выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выставу падрыхтаваў Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» заснаваны ў Віцебску, які займаецца абаронай жыцця і сям’і. Выстава складаецца са стэндаў, на якіх прадстаўлены праблемы і пагрозы для сучасных сем’яў: адмова ад нараджэння дзяцей, шкода абортаў і кантрацэпцыі для фізічнага і духоўнага здароўя жанчын ...

Читать далее »

«Быць кансэкраваным — значыць згадзіцца на самога сябе»: у Глыбокім адбылася сустрэча святароў і законных сясцёр

21 верасня, у Глыбокім, у свята святога Апостала Мацвея, адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў і законных сясцёр з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам. Сустрэча распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і асабістай адарацыяй у цішыні. Урачыстую св.Імшу цэлебраваў біскуп Алег у інтэнцыі за ўсіх прысутных аб патрэбных ласках і святле Духа Святога ў іх святарскай і манаскай дзейнасці. З гаміліяй да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся а. ...

Читать далее »

Глыбокае: Святую Імшу на заканчэнне фестывалю «Магніфікат-2015» узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

3 верасня – апошні дзень фестывалю. Распачаўся ён урачыстай святой Імшой у глыбоцкім касцёле, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB разам са святарамі. У гаміліі біскуп Аляксандр звярнуў увагу на вельмі вялікую ролю СМІ ў сучасным свеце: “Нашыя сучасныя сродкі масавай камунікацыі, асабліва хрысціянскія, павінны навучыцца быць спачатку вернымі ў малым, а пасля стаць вернымі ў вялікім ...

Читать далее »

У Глыбокім прывіталі ўдзельнікаў каталіцкага кінафестывалю “Магніфікат-2015”

У Глыбокім прывіталі ўдзельнікаў каталіцкага кінафестывалю хрысціянскіх фільмаў і праграм “Магніфікат-2015”. Сам кінафестываль адкрыўся ўчора ў Мінску ў Архікатэдральным касцёле. Свае стужкі на грамадскі прагляд прадставілі рэжысёры з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Італіі, Іспаніі, нават Індыі і г.д. У гэтым годзе ўпершыню ў кінафестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі далёкай Аргенціны. 31 жніўня ў 12 гадзін фестываль прыехаў у Глыбокае. Гасцей урачыста сустракалі ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія распачала свой шлях да Санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

19 жніўня а 7 гадзіне раніцы вернікі з Глыбоцкай і Варапаеўскай парафій сабраліся ў святыні на св. Імшы для пілігрымаў. Пасля Літургіі 55 чалавек на чале з пробашчам парафіі кс. Мікалаем Ціхановічам вырушылі ў шлях. З пілігрымамі таксама крочаць кс. Віталій Галец з Лепеля і клерык Алег Хмылко. Гэта ўжо II пілігрымка ў Браслаў, якую зладзіла Глыбоцкая парафія. У дарозе ...

Читать далее »

Барысаўская пілігрымка працягвае свой шлях у Росіцу

У панядзелак, нягледзячы на палячае сонца і адсутнасць дажджу падчас мінулых дзён, мазалі і вялікую стому, смагу і цяжар заплечніка, пілігрымка «Барысаў-Росіца» завітала ў Глыбокае, каб затрымацца на начлег у мясцовых парафіян. Сёння, 4 жніўня, распачаўся пяты дзень барысаўскай пілігрымкі да Росіцы. Пілігрымы, ужо з новымі сіламі, залечанымі за ноч мазалямі, сабраліся ля святыні, каб падзякаваць за цудоўны начлег мясцоваму ...

Читать далее »