Сёння, 30 чэрвеня, пасля ранішняй св. Імшы вернікі парафіі св. Тройцы ў Глыбокім таксама далучыліся да шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні, амаль з усіх куточкаў Беларусі, крочаць у Будслаў. Леанід Юрык, фота і відэа
Читать далее »Архив меток: Глыбокае
Полацкая пілігрымка працягвае свой шлях да Будслава (+відэа)
Раніцай, 30 чэрвеня, пілігрымы з Полацка развіталіся з гасціннымі парафіянамі города Глыбокае і, нягледзячы на спёку, далей крочаць да Маці Божай Будслаўскай. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Мікалаеве адбылася Імша на магіле вязняў з Беразвечча, якія загінулі ў 1941 годзе (+відэа)
У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць ахвяр, якія загінулі ад рук сталінскіх катаў 75 гадоў таму. Напачатку вайны з немцамі вязняў турмо ў Беразвеччы савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць на ўсход. План прадугледжваў правядзенне гэтай эвакуацыі з дапамогай чыгуначнага транспарту. Але імклівае наступленне немцаў перашкодзіла ажыццяўленню гэтага плана: чыгунка была занятая вайсковымі эшалонамі, некаторыя станцыі захопнікі паспелі разбамбіць, цэнтральныя дарогі ...
Читать далее »Дзень смутку, памяці і малітвы прайшоў у Глыбокім
22 чэрвеня ў Глыбокім прайшоў Дзень смутку, памяці і малітвы. У парку Перамогі разам сабраліся ветэраны, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, аддзелаў, служб райвыканкама, раённых арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, духавенства, грамадскіх аб’яднанняў, вучні гарадскіх школ, раённай гімназіі, бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі. Амаль у кожнага ў руках былі кветкі і лампадкі са свечкамі. 75 гадоў мінула, 4 з іх для ...
Читать далее »“Даверце сваіх дзяцей Богу!”: у Глыбокім памаліліся за выпускнікоў і іх бацькоў (+відэа)
Святая Імша з блаславеннем для адзінаццацікласнікаў на заканчэнне навучання ў школе адбылася ў касцёле Святой Тройцы 9 чэрвеня. Глыбоцкі храм быў цалкам запоўнены вернікамі, на богаслужэнне прыйшлі выпускнікі, іх бацькі, бабулі з дзядулямі, а таксама настаўнікі. Імшу ўзначаліў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч. У сваім слове да бацькоў ён адзначыў, каб не баяліся давяраць сваіх дзяцей Богу: “Вы ўжо будзеце ...
Читать далее »Працэсія Божага Цела па вуліцах Глыбокага. Фотарэпартаж
26 мая, ва ўрачыстасць Божага Цела, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада. Глыбачане прыйшлі на ўрачыстую святую Імшу, каб узмацніць сваю веру Божым Словам, накарміць сваю душу Божым Целам, а пасля прайсці вуліцамі горада за Езусам Эўхарыстычным, каб засведчыць аб сваёй веры і памаліцца за свой горад. Фотарэпатаж Марыны Сінкевіч
Читать далее »Глыбоцкі парафіяльны «Карытас» правёў акцыю «Велікодны падарунак»
27 сакавіка 2016 года, у светлую нядзелю Уваскрасення Пана валанцёры “Карытас” у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім правялі дабрачынную акцыю “Велікодны падарунак”. Тыя прысмакі, якія былі сабраныя парафіянамі ў глыбоцкім касцёле падчас Вялікай Суботы, валанцёры раздалі пражываючым у бальніцы сястрынскага догляду ў в. Бабічы, амаль 400 падарункаў атрымалі хворыя з псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў в. Петрунова, хворыя ў Глыбоцкім раённым шпіталі. ...
Читать далее »«Будзьце паслухмянымі Богу!»: Пасхальная Вігілія ў Глыбокім
Святая Імша Вігіліі Пасхальнай у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал. Літургію гэтага вечара, якая вельмі багатая і прыгожая, працягнула літургія Божага слова аб таямніцы ўваскрасення Пана і вялікіх падзеях гісторыі чалавецтва. Падчас гаміліі кс. Мікалай заахвоціў паразважаць пра таямніцу чалавечага шчасця і дзе яна схаваная. ...
Читать далее »«Абмывайце Крывёю Езуса ўсё»: Вялікая Пятніца ў Глыбокім
Усе хрысціяне ўспамінаюць Вялікую Пятніцу, калі памёр на крыжы Езус. Гэта дзень духоўнага ачышчэння напярэдадні самага светлага хрысціянскага свята Вялікадня. У гэтым годзе Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу адбыўся не па вуліцах горада Глыбокае, а ў парафіяльным касцёле. Разважаннямі да стацый былі відэасцэны з фільма Мэла Гібсана «Пакуты Хрыстовы». Крыкі, моцныя ўдары, шакуючыя моманты, любячы позірк Маці на Сына і ...
Читать далее »Глыбокае: у Вялікі Чацвер святар абмыў ногі дванаццаці мужчынам
Вялікі Чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў сакраманты святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень у касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. У парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Літургія распачалася працэсіяй, пасля якой словы віншавання і падзякі былі скіраванымі да святароў з нагоды Дня святарства. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асабліва акцэнтаваў на ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!