Архив меток: Глыбокае

Моладзь разам з гуртам «Рыбы» адзначыла «Андрэйкі» ў Глыбокім (+відэа)

У апошнюю суботу перад Адвэнтам, 26 лістапада ў Глыбокім сабралася моладзь на “Андрэйкі” з музычна-евангелізацыйнай праграмай “Святы любіць Бога”. Разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі маладыя людзі прыбылі з Варапаева, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Полацка, Наваполацка, Друі, Ідолты, Мілашова, Шаркаўшчыны, Падсвілля, Дзеркаўшчыны, Удзела, ну і самі глыбачане. На “запусты” завітаў евангелізацыйны гурт “Рыбы”. Для такога незвычайнага мерапрыемства гасцінна расчыніў свае ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія запрашае моладзь на Андрэйкі

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь на музычна-евангелізацыйную праграму “Святы любіць Бога”, якая адбудзецца 26 лістапада 2016 года ў Гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10). Расклад вечарыны: 16.00 – творча–актыўная частка; 17.00 – канцэрт гурта “Рыбы”; 18.30 – Глыбокае танчыць (дыскатэка).

Читать далее »

«Зрабіце крок да святасці!»: урачыстасць Усіх Святых у Глыбокім

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых, дзе ўзгадваюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых. На самым пачатку Эўхарыстыі ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім пробашч Мікалай Ціхановіч павіншаваў усіх прысутных вернікаў з імянінамі, бо кожны вернік мае свайго Нябеснага Заступніка, якога сёння ўзгадваем. Падчас св. Імшы святар маліўся, каб Дух Святы ...

Читать далее »

У Віцебскай дыяцэзіі новыя прызначэнні

Падчас сустрэчы біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі ў Глыбокім стала вядома пра новыя прызначэнні ў дыяцэзіі. Спадарыня Ганна Апанчонак з 30 верасня прызначаная абаронцам сужэнскага саюзу Біскупскага Суда Віцебскай дыяцэзіі; Кс. Леанід Мозгель з 30 верасня зацверджаны на пасадзе віцэ-дэкана Мёрскага дэканату; Кс. Генадзь Рэйшэль з 4 кастрычніка прызначаны вікарыем парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску; А. ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльная пастырская сустрэча прайшла ў Глыбокім

25 кастрычніка ў Глыбокім адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў, законных братоў і сясцёр з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам. Сустрэча распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту, супольнай малітвай брэвіярыя і асабістай адарацыяй у цішыні. Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Іерарх у гаміліі звярнуў увагу на ружанцовую малітву: «Сённяшняе спатканне мае пэўную сімволіку. Кастрычнікам — ружанцовым месяцам — заканчваюцца ...

Читать далее »

Акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Глыбокім (+відэа)

Мерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Святой Тройцы. 22 кастрычніка сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласці (Шаркаўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова). Па словах кіраўніка парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Генадзя Бервячонка, мэта акцыі – звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У ...

Читать далее »

На Глыбоччыне праходзіць акцыя «У абарону жыцця»

13 кастрычніка ў Глыбокім стартавала акцыя «У абарону жыцця», якая працягнецца да 20 кастрычніка. Галоўная мэта – сфарміраваць у моладзі станоўчае стаўленне да сямейных каштоўнасцяў. У раённай акцыі прымаюць удзел дактары і святары каталіцкай і праваслаўнай канфесіі. Асноўная аўдыторыя – старшакласнікі школ і навучэнцы Глыбоцкага дзяржпрафліцэя. 17 кастрычніка святары наведалі першую і другую гарадскія школы, дзе з прамовамі звярнуліся да ...

Читать далее »

У глыбоцкай парафіі павіншавалі мам са святам (+відэа)

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Жанчыны-маці прымаюць віншаванні і словы ўдзячнасці не толькі ад сваіх дзяцей, але і ад грамадскасці. 16 кастрычніка падчас святой Імшы на 11 гадзін віншаванні прымалі маці-парафіянкі парафіі Святой Тройцы. Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч падкрэсліў выключную ролю маці ў рэлігійным і духоўным выхаванні дзяцей. Хоць у хрысціянскіх сем’ях гэта роля павінна належыць бацьку, ...

Читать далее »

У Глыбоцкім раёне асвяцілі новую прыдарожную каплічку і крыж

7 кастрычніка ў свята Маці Божай Ружанцовай ў в. Мярэцкія, што ў Глыбоцкім раёне, былі асвечаны прыдарожная каплічка і крыж. Вернікі з вёскі сабраліся на супольную малітву, каб разам ушанаваць Маці Божую. Падчас асвячэння кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, заклікаў, каб памяталі, што праходзячы ля крыжа заўсёды трэба спыніцца і ўзнесці хаця б кароткую малітву да Бога. “Шануйце гэты ...

Читать далее »

У Глыбокім 24 верасня адбылося спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

Гэта сустрэча праводзілася ў рамках святкавання Юбілейнага Года. Прайшла яна ў гарадскім Доме культуры. Распачалося мерапрыемства з канфеэрэнцыі “Сучасныя напрамкі і мадэлі катэхезы ў святле навучання Каталіцкага Касцёла”, якую правяла сястра Нунэ Цітаян. Яна адзначыла, што “такія сустрэчы ўзаемна ўзбагачаюць, на іх адбываецца абмен вопытам, і нараджаюцца новыя ідэі.” На сустрэчы таксама абмяркоўваўся змест катэхетычных падручнікаў і іх практычнае выкарыстанне. ...

Читать далее »