Архив меток: Глыбокае

Дабрачынная акцыя «З усмешкай у школу!» прайшла ў Глыбокім

З мэтай аказання падтрымкі малазабяспечаным сем’ям пры падрыхтоўцы дзяцей да школы парафіяльны «Карытас» на працягу жніўня ў касцёле праводзіў дабрачынную акцыю «З усмешкай у школу». У падрыхтаваную скрыню вернікі пакідалі канцылярскія тавары, школьныя прылады, адзенне і абутак, грашовыя сродкі. На сабраныя сродкі валанцёры «Карытас» падрыхтавалі падарункі па ўзроставых катэгорыях. 27 жніўня 37 сем’яў, якія маюць фінансавыя цяжкасці пры падрыхтоўцы да ...

Читать далее »

Самая вялікая пілігрымка з Глыбокага ўвайшла ў санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў

Тры дні крочылі ў Браслаў пілігрымы з Глыбокага. Глыбоцкая пілігрымка — самая вялікая па колькасці.  77 чалавек прайшло 90 кіламетраў. Усе пілігрымы, якія прыйшлі ў санктуарый, прымуць удзел у святой Імшы а 18 гадзіне.     Ірына Радзевіч, тэкст; Зміцер Лупач, фота

Читать далее »

Глыбоцкія пілігрымы крочаць да Маці Божай Валадаркі азёраў у Браслаў

16 жніўня з Глыбокага пасля ранішняй св. Імшы вырушыла ў шлях да браслаўскага санктуарыя пілігрымка колькасцю каля 70 чалавек на чале з пробашчам парафіі Святой Тройцы кс. Мікалаем Ціхановічам. З пілігрымамі таксама крочаць кс. Віталій Галец, кс. Дзмітрый Рацько з Празарок і дыякан Алег Хмылко. Да ліку пілігрымаў далучыліся таксама і сёстры францішканкі: с. Людміла, с. Анна і с. Ірына ...

Читать далее »

На роварах да росіцкіх пакутнікаў

2 жніўня, пакінуўшы за плячыма 155 км., у Глыбокае прыбыла роварная пілігрымка з Барысава колькасцю 11 чалавек. Парафіяне гасцінна прынялі пілігрымаў на начлег, а раніцай 3 жніўня яны прадоўжылі свой шлях да Росіцы. Да іх таксама далучыліся два глыбоцкія пілігрымы. Пілігрымы накіроўваюцца на ўрачыстасці, якія пройдуць у Росіцы 4-5 жніўня. Прымеркаваныя яны да ўшаноўвання памяці каталіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і ...

Читать далее »

Віцебскую дыяцэзію на 29 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве прадстаўляла моладзь з Глыбокага

У выніку перамогі ў ІІ Парафіядзе дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў мінулым годзе, прадстаўнікі глыбоцкай парафіі атрымалі ў падарунак двухтыднёвы адпачынак у Польшчы і ўдзел у 29 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве. Юныя глыбачане разам з апекунамі  дк. Алегам Хмылко і Вікторыяй Лубчонак адпачывалі ў горным горадзе Мушына, што недалёк ад граніцы са Славакіяй. Летнік праходзіў пад дэвізам “Яднае нас ...

Читать далее »

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у глыбоцкай парафіі (+фота і відэа)

12 ліпеня ў 17.30 вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім віталі перад святыняй фігуру Маці Божай Фацімскай, якая пілігрымуе па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Словы прывітання скіраваў вікарый парафіі кс. Іван Кароткін. Урачыстай працэсіяй увайшоўшы ў касцёл, Панну Марыю віталі прадстаўнікі сем’яў і дзеці. У 18 гадзін распачалася св. Імша. У гаміліі кс. Іван звярнуў увагу на постаць Марыі як нашу ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Глыбокім

11 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Вернікі ў Глыбокім, дзе касцёл носіць такі тытул, святкавалі парафіяльны фэст. Свята распачалося з канцэрта ў межах праекта “Віцебскі арганны шлях”. Перад слухачамі выступілі Віктар Кісцень (арган) і Сяргей Махаў (флейта). 30 хвілін класічнай музыкі падрыхтавалі вернікаў да малітоўнай часткі святкавання – ўрачыстай св. Імшы. Упершыню глыбоцкую парафію наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай ...

Читать далее »

Новы этап у сваім жыцці глыбоцкія выпускнікі распачалі супольнай малітвай

30 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці. Да гэтага часу яны жылі разам з бацькамі, ішлі адным шляхам, зараз стаяць на разгалінаванні “Куды пайсці? Кім стаць? Якое выбраць жыццё?”. Важна, каб маладыя людзі пайшлі за голасам Бога, ...

Читать далее »

«Навучыце дзяцей чытаць, маліцца і працаваць!»: Першая Камунія ў Глыбокім

59 хлопчыкаў і дзяўчынак з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 28 мая 2017 года ўпершыню прынялі да сваіх сэрцаў Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі. Два гады падрыхтоўкі папярэднічалі вельмі важнаму моманту ў жыцці маленькіх вернікаў. У суботу дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі, падчас якой прызналіся ў сваіх грахах і правінах, каб з чыстым сэрцам прыняць Хрыста на наступны дзень. А бацькоў ...

Читать далее »

15 маладых сужэнстваў прынялі ўдзел у “маёўцы” сем’яў у Глыбокім

20 мая ў Глыбокім адбылося спатканне сем’яў, арганізатарам якога быў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч. Акрамя глыбачан, якіх сабралася 12 сужэнстваў разам з дзецьмі, па запрашэнні святара далучыліся і сем’і з Мінска, Смаргоні і Гродна. Распачалося спатканне канферэнцыяй на тэму “Бацькі і дзеці”, якую правёў кс. Мікалай. У гэты час з дзецьмі займаліся сёстры францішканкі Сям’і  Марыі, які працуюць у ...

Читать далее »