22 мая 2018 года святары-аднакурснікі, якія разам скончылі вучобу ў Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне 18 год таму, сабраліся разам на Віцебшчыне. Некаторыя з іх ўпершыню наведалі Глыбокае і парафіяльны касцёл. Сярод выпускнікоў юбілейнага году: Біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскі; кс. пралат Аляксандр Рагіня, часовы павераны Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Чад; кс. канонік Аляксандр Мацкевіч, канцлер Гродзенскай курыі; кс. канонік ...
Читать далее »Архив меток: Глыбокае
Баль «Азірніся ў мінулае» сабраў сем’і ў Глыбокім
У сучасным хуткаплынным свеце цяжка знайсці час для бліжніх. У віры падзей, дзеянняў здаецца, што вы разам, вы побач з блізкімі, любімымі людзьмі. Але як часта размаўляюць па душах муж з жонкай? Ці часта знаходзяць сужонкі час, каб пабыць адно з другім? Зараз праблема сям’і стаіць вельмі востра. Гэтым пытаннем займаецца Дабрачынны фонд аховы жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”. 19 ...
Читать далее »Сямейны баль пройдзе ў Глыбокім
Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і Дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы” арганізуюць сямейны баль. А баль — гэта не толькі танцы, феерычная атмасфера, новыя знаёмствы, гульні і добры настрой. Баль – гэта яшчэ месца, дзе сужэнцы могуць пабыць разам. На жаль, у сучасным свеце праз хуткі тэмп жыцця на гэта часта не хапае часу. Таму сардэчна запрашаем на наш сямейны баль “Азірніся ...
Читать далее »“Будзьце сябрамі Езуса!”: шэраг міністрантаў павялічыўся ў Глыбоцкай парафіі
У нядзелю, 6 мая, літургічная служба алтара ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім павялічылася на сем юнакоў, якія былі прынятыя да шэрагу міністрантаў. Кандыдаты на працягу двух гадоў рыхтаваліся да гэтага дня. Напярэдадні, у суботу, нават здавалі экзамен святару. Падрыхтоўкай будучых міністрантаў займаўся вікарый парафіі кс. Іван Кароткін. “Бог лічыць нас сябрамі, але з нашага боку часта ёсць праблема з ...
Читать далее »У Глыбоцкім касцёле Святой Тройцы адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі Беразвечча
Гэта адбылося ў нядзелю 29 красавіка. Выставу прэзентаваў глыбоцкі краязнаўца Юры Калбасіч. Яе адкрыццё звязанае з тым, што 30 красавіка споўнілася 380 гадоў, як кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV зацвердзіў тастамент Язэпа Корсака, у якім ён завяшчаў частку сваіх уладанняў для кляштара манахам-базыльянам у Беразвеччы. У другой палове XVIII стагоддзя тут быў пабудаваныя кляштар і храм у гонар Раства Багародзіцы ...
Читать далее »«Свет абраза»: у Глыбокім адкрылася выстава абразоў
«Свет абраза» – выстава абразоў мастачкі Ядвігі Сянько з Маладзечна адкрылася ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. На ёй прадстаўлена больш за сорак праваслаўных і каталіцкіх абразоў. Таксама на выставу прадствіў святарскія рэчы, рэлігійныя прадметы і старыя абразы касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім. Як кажа навуковая супрацоўніца Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Маргарыта Кажанеўская, вельмі добра і прыемна, што духавенства пайшло на дыялог. – ...
Читать далее »Легіянеры Глыбоцкай курыі аднавілі свае абяцанні
7 красавіка 2018 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, узносілі свае малітвы ў святыні. Глыбоцкая курыя “Маці Божай Балеснай” была заснавана 15 верасня 2007 года і ў яе склад уваходзяць 7 прэзідыумаў. Гэта легіянеры з Глыбокага і Докшыц, Верхнядзвінска і Ахрэмаўцаў, Дунілавічаў, Дзеркаўшчыны і Сітцаў. ...
Читать далее »Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю “Дыялог у сям’і” для сужэнцаў у Глыбокім
Кожную трэцюю сераду месяца маладыя сем’і Глыбоцкай парафіі збіраюцца на супольную сустрэчу, дзе разам з пробашчам кс. Мікалаем Ціхановічам падымаюць хвалюючыя тэмы. На чарговае спатканне, якое адбылося 21 лютага, былі запрошаны супрацоўнікі душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і дабрачыннага фонда “Адкрытыя сэрцы” Іван Пузанаў і Ірына Малочка. Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю на тэму “Дыялог у сям’і”. Іван Пузанаў закрануў важную ...
Читать далее »Нядзельны адпачынак глыбоцкіх міністрантаў
Вялікі пост — гэта час не толькі малітвы, адрачэння ад ежы ці звычак; гэта таксама асаблівы час, каб упарадкаваць сваё жыццё, прымірыцца з непрыяцелямі, прысвяціць час родным, блізкім і сябрам. У нядзелю, 18 лютага, прыняўшы ўдзел у святой Імшы, малодшыя міністранты з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім пасля абеду накіраваліся на супольны адпачынак на свежым паветры. Разам з вікарыем кс. ...
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі. Аўдыё (усе тры дні)
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) праходзяць з 15 па 17 снежня 2017 года. Праводзіць кс. Андрэй Кулік, віцэ-дэкан Глыбоцкага дэканата, пробашч парафіі ў Дзеркаўшчыне. Прадстаўляем Вашай увазе аўдыёзапісы трох рэкалекцыйных навук, каб тыя, якія не могуць прыняць удзел у рэкалекцыях у сваіх парафіях па прычыне хваробы, змаглі такім чынам падрыхтаваць сваё сэрца на прыйсце Збаўцы. Дзень 1. Дзень 2. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!