19 жніўня парафію Святой Тройцы ў Глыбокім наведаў біскуп Фрэжуса і Тулона (Францыя) Дамінік Рэ. Французскі іерарх 18 жніўня ўзначаліў галоўную св. Імшу ў Браславе падчас урачыстасцяў, а з панядзелка да серады правядзе рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі. Нядзельную парафіяльную Імшу апоўдні ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з біскупам Дамінікам. Падчас Эўхарыстыі Віцебскі іерарх удзяліў сакрамант хросту дзвум маленькім ...
Читать далее »Архив меток: Глыбокае
Фотафакт. Пілігрымка з Глыбокага вырушыла да браслаўскага санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў
Нагадаем, што ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам «Марыя — Валадарка маладых сэрцаў». Больш фотаздымкаў можна паглядець тут>>
Читать далее »Запрашаем у пешую пілігрымку з Глыбокага ў Браслаў
Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў”. Пілігрымка з Глыбокага распачне свой шлях 15 жніўня ў 7 гадзін раніцы ў парафіяльным касцёле Святой Тройцы. Ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 14 на 15 жніўня для жадаючых з іншых парафій. Толькі просьба загадзя праінфармаваць па кантактных тэлефонах. Кантактная інфармацыя: +375 29 884 54 ...
Читать далее »Моладзь з Глыбокага прадстаўляла Віцебскую дыяцэзію на 30 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве
У выніку перамогі ў ІІІ Парафіядзе дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў мінулым годзе, прадстаўнікі Глыбоцкай парафіі атрымалі ў падарунак удзел у 30 Міжнароднай парафіядзе для дзяцей і моладзі ў Варшаве і двухтыднёвы адпачынак на моры. 8 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё 30 Міжнароднай парафіяды на варшаўскіх Сякерках у Санктуарыі Маці Божай Настаўніцы моладзі. “Парафіяда — ідэальны час, каб праверыць сябе. Але ...
Читать далее »З Глыбокага ў Будслаў прыйшло 220 пілігрымаў (відэа)
Дарога да будслаўскай святыні заняла 3 дні. За такі кароткі прамежак часу вельмі істотна мянялася надвор’е. Калі ў пятніцу 29 чэрвеня была моцная спёка, то ў суботу ўжо значна пахаладала, а ў нядзелю амаль цэлы дзень ішоў дождж і быў даволі моцны вецер. Але нягледзячы на гэта, больш за дзве сотні глыбоцкіх вернікаў прыйшло да будслаўскай святыні, каб пакланіцца абразу ...
Читать далее »Глыбоцкія пілігрымы вырушылі да Будслава
Больш за 200 чалавек сабралася сёння, 29 чэрвеня, у глыбоцкай святыні, каб распачаць малітвай свой асабісты шлях да Маці Божай Будслаўскай. Святую Імшу для пілігрымаў адправіў кс. Іван Кароткін. Пасля Эўхарыстыі ўсе прысутныя атрымалі бласлаўленне на добрую і плённую пілігрымку ад пробашча парафіі кс. Мікалая Ціхановіча. З просьбамі і падзякамі глыбоцкія пілігрымы вырушылі ў шлях, каб 1-2 ліпеня далучыцца да святкавання ...
Читать далее »Па вуліцах Глыбокага прайшла працэсія Божага Цела (+відэа)
Гэта адбылося ў чацвер 31 мая пасля вячэрняй святой Імшы. Вернікі прайшлі па вуліцах горада, дзе былі ўсталяваныя чатыры алтары. Пры кожным з іх былі былі прачытаныя ўрыўкі з Евангелля і кароткія малітвы. Адметна, што працэсія прайшла па вуліцах Камуністычная, Піянерская, Камсамольская і Савецкая. Здаецца, ужо прыйшла пара расстацца з савецкай спадчынай, але ўжо тое, што каталіцкая працэсія праходзіць па ...
Читать далее »Сястра Нунэ Цітаян прэзентавала для катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі падручнік і сшытак для дзяцей першага году падрыхтоўкі да І Камуніі
28 мая ў Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў, падчас якой былі прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакраманту пакаяння і Эўхарыстыі. Прэзентацыю дыдактычных матэрыялаў правяла іх аўтар с. Нунэ Цітаян. На спатканне з’ехаліся выкладчыкі катэхезы з розных парафій нашай дыяцэзіі. Прыбыў таксама і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. “У руках маем новы экзэмпляр ...
Читать далее »Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы глыбоцкія вернікі адзначылі разам з біскупам Юзафам Станеўскім (+відэа)
27 мая вернікі Глыбокага адзначылі парафіяльны фэст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, якога з нецярпеннем кожны год чакаюць. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прыбылі таксама святары з дэканату і іншых парафій, большая частка якіх несла паслугу ў сакраманце пакуты і паяднання ў канфесіяналах. Біскуп Юзаф у 1991 годзе адбываў практыку ў Мосары, як клерык пасля 1 ...
Читать далее »«Маёўка» — цудоўны час для малітвы і сямейнага адпачынку
26 мая ў Глыбокім у другі раз прайшла «маёўка» сем’яў. Сужэнствы сабраліся разам, каб скончыць «навучальны» год, на працягу якога яны збіраліся кожную трэцюю сераду месяца і вучыліся разам з пробашчам парафіі кс. Мікалаем Ціхановічам узаемнай любові, прабачэнню, нясенню крыжа адзін аднаго. Акрамя глыбачан, якіх сабралася 11 сужэнстваў разам з дзецьмі, далучылася і шматдзетная сям’я з Наваполацка. «Перад тым як ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!