Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі 1 мая сабрала 75 маладых людзей у Глыбокім на міжпарафіяльную сустрэчу. Прадстаўнікі разам са сваімі святарамі і манахінямі прыбылі з Віцебска, Наваполацка, Падсвілля, Варапаева, Друі, Паставаў і Глыбокага. Спатканне распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Алег Хмылко, душпастыр моладзі, разам з Глыбоцкім пробашчам кс. Мікалаем Ціхановічам і а. Андрэеем Вашчуком з парафіі Святога Духа ў Віцебску. ...
Читать далее »Архив меток: Глыбокае
Запрашаем моладзь на «Маёўку» ў Глыбокае
Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі, запрашаем вас 1 мая на “Маёўку”, якая адбудзецца ў Глыбокім (парафія Святой Тройцы). Праграма сустрэчы: 11.00 – святая Імша; 12.00 – канферэнцыя; 12.30 – забаўляльная праграма на паветры; 17.00 – заканчэнне. Просім паведаміць аб прысутнасці да 28.04.19 па тэл. +375295664833 кс. Алег альбо на e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
Читать далее »Прадстаўнік Святога Айца ў Аргенціне ўзначаліў Літургію Вялікай суботы ў Глыбокім
На заканчэнне Пасхальнага Трыдуума, пасля саракадзённай падрыхтоўкі, рэкалекцый, удзелу ў прыгожых літургіях Вялікага чацвярга і Вялікай пятніцы, адарацыі Езуса ў цямніцы і пры грабніцы, 20 красавіка глыбачане-католікі сабраліся ў святыні на ўрачыстае прыняцце яшчэ раз той праўды, што Хрыстос уваскрос. Сапраўдным падарункам на свята стала прысутнасць сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Аргенціне ксяндза пралата Аляксандра Рагіні, які і цэлебраваў святочную Пасхальную Літургію. Кс. ...
Читать далее »У католікаў распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум
У Вялікі чацвер закончыўся перыяд Вялікага посту і распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум, які завершыцца ў Велікодную нядзелю. Святы Пасхальны Трыдуум – гэта тры часткі адзінай падзеі Вялікадня Езуса Хрыста. У Вялікі чацвер Езусам Хрыстом падчас апошняй вячэры былі ўстаноўленыя два сакраманты: сакрамант Эўхарыстыі і сакрамант святарства. У гэты дзень вернікі віншуюць сваіх святароў. Адбылося такое віншаванне і ў парафіі Святой ...
Читать далее »Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Панне Марыі
23 сакавіка 2019 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, сабраліся разам, каб аднавіць прысягу на вернасць Каралеве Легіёну. Спатканне распачалося з гімна і пачатковых малітваў легіянераў, затым «воіны Марыі» памаліліся ружанцам. Кс. Яўген Міхайлаў, які з’яўляецца духоўным апекуном “воінаў Марыі” запрасіў да малітвы ...
Читать далее »У Глыбокім прайшло рэгіянальнае спатканне святароў
Адбылося яно 13 сакавіка ў парафіяльным Доме імя кс. Юзафа Францкевіча. На сустрэчу сабраліся святары і кансэкраваныя асобы з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Мёрскага дэканатаў. Упершыню ў гэтым месцы спатканне прайшло ў новым фармаце: святары сустракаліся ў больш вузкім коле. Напярэдадні, 12 сакавіка, падобная сустрэча прайшла ў Паставах для Пастаўскага, Відзаўскага і Браслаўскага дэканатаў. Як паведаміў дэкан Глыбоцкага дэканату кс. ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць тата с. Ганны Блышко RM
24 студзеня 2019 года на 92-м годзе жыцця адышоў да Пана Аркадзій Блышко, тата с. Ганны Блышко, францішканкі Сям’і Марыі, якая служыць у Глыбоцкай парафіі. Праваслаўны святар будзе маліцца 25 студзеня ў 12.00 у хаце спачылага ў в. Гірстуны (Глыбоцкі р-н). Пахаванне адбудзецца на мясцовых могілках. Даверым Божай Міласэрнасці спачылага Аркадзія. Вечны адпачынак дай яму, Пане…
Читать далее »Адышла ў вечнасць маці с. Людмілы Рубніковіч RM
23 студзеня 2019 года на 80-ым годзе жыцця адышла ў вечнасць Марыя Рубніковіч, маці с. Людмілы Рубніковіч, францішканкі Сям’і Марыі, якая служыць у Глыбоцкай парафіі. Пахавальная св. Імша будзе адпраўлена 24 студзеня ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Пахаванне адбудзецца ў Задарожжы. Даверым Божай Міласэрнасці спачылую Марыю. Вечны адпачынак дай ёй, Пане…
Читать далее »Як у Глыбокім 95 гадоў таму сустракалі віленскага арцыбіскупа
Артыкул пра гэта змешчаны ў №256 газецы “Кур’ер Віленскі” за 1926 год. Нататка мае назву “Візіт арцыбіскупа”, яе аўтар – жыхар Глыбокага Шукевіч. Прапануем яе вашай увазе ў перакладзе на беларускую мову. Візіт арцыбіскупа Дзень 28 кастрычніка надоўга захаваўся ў памяці жыхароў Глыбокага. У гэты дзень наш горад наведаў ксёндз арцыбіскуп Ялбжыкоўскі, які прыехаў з візітацыяй у Глыбоцкі дэканат. Пры ...
Читать далее »Калядныя сустрэчы для бяздомных, малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў прайшлі ў Глыбокім
29 снежня пры парафіі Святой Тройцы сёстры францішканкі Сям’і Марыі разам з валанцёрамі арганізавалі невялічкі калядны пачастунак і гарачую гарбату для бяздомных. 30 снежня ў парафіяльным доме адбылася калядная сустрэча для сем’яў горада, якія часам не заўсёды могуць дазволіць сабе і сваім дзецям нешта лепшае. Дзякуючы парафіяльнаму камітэту і супрацоўніцтву з сацыяльнымі работнікамі, гэтыя сем’і былі запрошаны на вечарыну. Гэта ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!