Архив меток: Глыбокае

Урачыстасць Першай Камуніі ў Глыбокім

24 мая ў парафіяльнай супольнасці горада Глыбокае адбылася вялікая ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 38 дзяцей прынялі Цела і Кроў Хрыста ў святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі ў катэхэзе, якія праводзіла с. Ганна Блышко. Святыню, упрыгожаную кветкамі і дэкарацыяй, напаўняла радасць з прысутнасці дзяцей, якія з хваляваннем чакалі на вельмі важную падзею ў сваім ...

Читать далее »

“Прыгожае абуджае добрае”: размова з кампазітарам Ганнай Шакола (+відэа са спевамі)

Ганна Шакола – не толькі шчырая верніца Каталіцкага Касцёла, але і аўтар музыкі да шматлікіх песень. Пра натхненне, таленты і духоўнае выхаванне моладзі пойдзе гаворка ў гэтым інтэрв’ю. – Ганна Казіміраўна, парафіяне з Глыбокага і не толькі знаёмыя з Вашай творчасцю даўно. Скажыце, калі Вамі была напісаная музыка для песні ўпершыню? – Гэта адбылося 15 гадоў назад. Я працавала ў ...

Читать далее »

У межах правядзення Фэсту экскурсаводаў для жыхароў Глыбокага зладзілі экскурсію па хрысціянскіх храмах

У межах правядзення Фэсту экскурсаводаў у нашай краіне, 18 красавіка ў Глыбокім прайшла экскурсія пад назвай «Хрысціянскія храмы Глыбокага». Ініцыятарамі экскурсіі былі Кастусь Шыталь і Юры Калбасіч. Краязнаўцы прапанавалі экскурсію, таму што большая частка мясцовага насельніцтва мала ведаюць пра свой горад. Юры Калбасіч лічыць, што кожны чалавек павінен ведаць пра месца, дзе нарадзіўся. Дзень выдаўся халодны, але ўсё ж людзі ...

Читать далее »

“Пакіньце алеі смерці і шукайце Хрыста ўваскрослага!”: жанчыны з пахучымі алеямі ў збанах завіталі ў глыбоцкую святыню на Вігілію Пасхальную

Познім суботнім вечарам глыбоцкая святыня пачала напаўняцца вернікамі, якія прыйшлі даведацца вялікую навіну для ўсяго свету. Вялікі касцёл у Глыбокім, але і ён не здолеў змясціць усіх жадаючых. Святая Імша Вігіліі Пасхальнай распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал. Літургія гэтага вечара, якая вельмі багатая і прыгожая, працягнулася літургіяй Божага слова аб ...

Читать далее »

Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу прайшоў па вуліцах Глыбокага

Вялікая Пятніца – гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага веруючага чалавека. Традыцыяй Каталіцкага Касцёла з’яўляецца перажыванне Крыжовага шляху, а менавіта ўспамін апошніх гадзін жыцця нашага Збаўцы, яго пакутаў і смерці на крыжы. У глыбоцкай парафіі Святой Тройцы ўжо чарговы год запар у гэты асаблівы дзень, дзень задумы, сабраліся шматлікія вернікі, каб прайсці вуліцамі горада ўслед за Крыжом і перажыць супольна ...

Читать далее »

«Зразумець істоту сакраманта святарства да канца немагчыма»: Імша Вячэры Панскай у Глыбокім

Вялікі Чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў два сакраманты: святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. У нашай парафіі, як і штогод, Літургія распачалася словамі віншавання, скіраванымі да святароў. У гаміліі кс. Віктар Місевіч разважаў пра «таямнічы» сакрамант святарства, для якога аднаго розуму недастаткова. «Толькі сэрцам можна ўбачыць ...

Читать далее »

Фотарэпартажы са святкавання Пальмовай нядзелі ў Віцебску і Глыбокім

29 сакавіка каталікі распачалі Вялікі Тыдзень. Шмат вернікаў сабраліся ў сваіх святынях, каб на супольнай малітве перажыць Вербную нядзелю. Упрыгожаныя галінкі вярбы трымаюць ў руках як маленькія дзеткі, так і старэйшыя вернікі. Пальмовая нядзеля — гэта асаблівы дзень для кожнага веруючага, бо прыпамінаем урачысты ўезд Хрыста ў Ерузалем. Прапануем Вашай увазе фотарэпартажы Анатоля Бандарчука з Віцебска і Марыны Сінкевіч з ...

Читать далее »

На Глыбоччыне ўзгадалі благаслаўлёных святароў з Беразвечча

Вернікі парафіі Святой Тройцы 4 сакавіка сабраліся ва ўрочышчы Барок недалёка ад Глыбокага, каб ушанаваць памяць мучанікаў Другой сусветнай вайны, сярод якіх былі святары Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк. Парафіяне прыбылі з нагоды 73-й гадавіны мучаніцкай смерці благаслаўлёных святароў, каб ушанаваць іх светлую памяць і праз іх заступніцтва прасіць Бога аб патрэбных ласках. Жыхары Глыбокага штогод збіраюцца ва ...

Читать далее »