16 красавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».
Читать далее »Архив меток: Глыбокае
Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Маці Божай
26 сакавіка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну. Спатканне распачалося з гімна і пачатковых малітваў легіянераў, затым памаліліся ружанцам. Пасля агульнай малітвы Легіёну адбылося аднаўленне прысягі. Кожны легіянер, актыўны і дапаможны, падыходзіў да алтара і, паклаўшы руку на драўляны штандар, ...
Читать далее »Як браць прыклад і развіваць сваё служэнне на ўзор св. Юзафа разважалі мужчыны падчас фармацыйнай сустрэчы ў Глыбокім
19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у Глыбокім адбылася першая фармацыйная сустрэча мужчын. Такі фармат быў выбраны нездарма, бо ўдзел прынялі 15 мужчын — гэта чальцы ружанцовага кола святога Юзафа і святога айца Піа, а таксама тыя, якія прымаюць удзел у спатканнях сем’яў, якія ладзяцца ў Глыбоцкай парафіі кожную трэцюю сераду месяца. Праводзіў сустрэчу кс. Мікалай Ціхановіч. Сустрэча распачалася з ...
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+аўдыё)
З 17 па 19 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.
Читать далее »У Глыбокім адбылася перадкалядная пастырская сустрэча для аднаго з трох рэгіёнаў Віцебскай дыяцэзіі
13 снежня ў касцёле Святой Тройцы сустрэліся святары і кансэкраваныя асобы Глыбоцкага рэгіёну. У спатканні прынялі ўдзел Старшыня ККББ, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі курыі і духавенства з чатырох дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі – Мёрскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага. Для Пастаўскага рэгіёну (Пастаўскі, Відзаўскі і Браслаўскі дэканаты) сустрэча прайшла 9 снежня ў Паставах, Віцебскі рэгіён (Полацкі, Лепельскі, Аршанскі і Віцебскі дэканаты) ...
Читать далее »8 снежня Глыбоцкая парафія прысвяціла сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі
Каталіцкі Касцёл мае асаблівы прывілей ушаноўваць Найсвяцейшую Панну Марыю ва ўрачыстасць Яе Беззаганнага Зачацця. Так Божы Провід вёў прыгожа, што да гэтай праўды Касцёл дарастаў, дарастаў духоўна, хаця свядомасць Божага народу была заўсёды вельмі глыбока з’яднаная з пабожнасцю Марыі. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асаблівым чынам запрашаў паразважаць, як гэта быць «дзіцём Марыі» і заклікаў не саромецца называць ...
Читать далее »У Глыбокім прайшлі “Назарэтанскія Андрэйкі”
Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы не толькі дзецьмі і моладдзю, але і дарослымі. Такія сямейныя “запусты” ўпершыню адбыліся пры Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы. 27 лістапада на свята сабраліся 11 сем’яў з Глыбокага і Мінску, якія належаць да супольнасці Назарэт. Гэта ўдзельнікі Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту. Сустрэча атрымалася па-сямейнаму ...
Читать далее »Глыбачане вызналі Езуса публічна на вуліцах роднага горада
3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім на завяршэнне працоўнага дня пасля ўрачыстай святой Імшы прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада. Падчас казання пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прапанаваў паразважаць над урачыстасцю з іншага кантэксту: вярнуцца ў вячэрнік, у тую атмасферу, дзе Езус прабываў з апосталамі, і паспрабаваць зразумець Божую Любоў, ...
Читать далее »«Будаваць новую Беларусь на хрысціянскіх каштоўнасцях»: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на фэсце ў Глыбокім
Глыбоцкі касцёл асвечаны пад тытулам Святой Тройцы, таму ў гэтым годзе свята ў парафіі прыпала на 30 мая. Пачалося яно з урачыстай сустрэчы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў якасці ганаровага госця быў запрошаны на парафіяльную ўрачыстасць. Іерарха сустракалі на прыкасцельнай плошчы пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч, міністранты і вернікі. Пасля прывітальных словаў арцыбіскупу ўручылі хлеб-соль і ўсе накіраваліся ў храм. ...
Читать далее »У Глыбокім маліліся за выпускнікоў сярэдніх школ
29 мая глыбоцкія адзінаццацікласнікі дзякавалі Богу за гады вучобы ў школе і прасілі аб Божым бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях. Яшчэ на самым пачатку Літургіі кс. Мікалай Ціхановіч запрасіў выпускнікоў і бацькоў да сакраманту пакаяння, каб змаглі ачысціць свае сэрцы і паяднацца з Госпадам. Падчас Імшы пробашч парафіі маліўся за выпускнікоў, “каб ішлі дарогай праўды, справядлівасці і любові. Прашу каб ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!