Парафія Святой Тройцы арганізуе пешую пілігрымку ў Браслаў на ўрачыстасці, якія ў гэтым годзе пройдуць з 19 па 20 жніўня.
Пешая пілігрымка распачынаецца 17 жніўня святой Імшой у 7.00. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае — Пятроўшчына (абед) — Шаркаўшчына (начлег); 2 дзень — Шаркаўшчына — Барадзенічы (начлег); 3 дзень: Барадзенічы — Ахрэмаўцы (абед) — Браслаў.
Унёсак пілігрыма складае – 15 руб. Кожны пілігрым павінен мець карымат, спальнік альбо коўдру. Парафія гэтымі рэчамі не забяспечвае.
для друку