Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

У Браславе ўрачыстасць Маці Божай Валадаркі азёраў адбудзецца сёлета 19-20 жніўня пад дэвізам “Маці супакою — маліся за нас”.

 

 

 

Праграма:

19 жніўня, пятніца:

16.00-18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў;
18.30 — ружанцовая малітва;
19.00 — святая Імша з удзяленнем сакраманту канфірмацыі;
20.30 – канферэнцыя на тэму “Будучыня сям’і ў руках Марыі”;
21.00 — выступленне камернага хор » Salutaris » (дырыжор і мастацкі кіраўнік Вольга Янум);
22.00 – Акафіст у выкананні хора Грэка-каталіцкай Царквы;
22.30 — малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом
(будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі)
23.15 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай па вуліцах горада;
З 21.00 — магчымасць сустрэчы з Уладзіславам Валаховічам, дырэктарам дабрачыннага фонду
абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”.

20 жніўня, субота:

24.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай;
02.00 — прыватная малітва;
06.30 – святая Імша ў Трыдэнцкім абрадзе;
08.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
09.00 – аднаўленне сужанскіх абяцанняў;
11.00 – урачыстая святая Імша на палявым алтары.

Арганізацыйная заўвага:

У касцеле будзе магчымасць запісаць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі азёраў.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі