Архив меток: Глыбокае

Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+аўдыё)

З 17 па 19 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.

Читать далее »

У Глыбокім адбылася перадкалядная пастырская сустрэча для аднаго з трох рэгіёнаў Віцебскай дыяцэзіі

13 снежня ў касцёле Святой Тройцы сустрэліся святары і кансэкраваныя асобы Глыбоцкага рэгіёну. У спатканні прынялі ўдзел Старшыня ККББ, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі курыі і духавенства з чатырох дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі – Мёрскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага. Для Пастаўскага рэгіёну (Пастаўскі, Відзаўскі і Браслаўскі дэканаты) сустрэча прайшла 9 снежня ў Паставах, Віцебскі рэгіён (Полацкі, Лепельскі, Аршанскі і Віцебскі дэканаты) ...

Читать далее »

8 снежня Глыбоцкая парафія прысвяціла сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Каталіцкі Касцёл мае асаблівы прывілей ушаноўваць Найсвяцейшую Панну Марыю ва ўрачыстасць Яе Беззаганнага Зачацця. Так Божы Провід вёў прыгожа, што да гэтай праўды Касцёл дарастаў, дарастаў духоўна, хаця свядомасць Божага народу была заўсёды вельмі глыбока з’яднаная з пабожнасцю Марыі. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асаблівым чынам запрашаў паразважаць, як гэта быць «дзіцём Марыі» і заклікаў не саромецца называць ...

Читать далее »

У Глыбокім прайшлі “Назарэтанскія Андрэйкі”

Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы не толькі дзецьмі і моладдзю, але і дарослымі. Такія сямейныя “запусты” ўпершыню адбыліся пры Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы. 27 лістапада на свята сабраліся 11 сем’яў з Глыбокага і Мінску, якія належаць да супольнасці Назарэт. Гэта ўдзельнікі Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту. Сустрэча атрымалася па-сямейнаму ...

Читать далее »

Глыбачане вызналі Езуса публічна на вуліцах роднага горада

3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім на завяршэнне працоўнага дня пасля ўрачыстай святой Імшы прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада. Падчас казання пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прапанаваў паразважаць над урачыстасцю з іншага кантэксту: вярнуцца ў вячэрнік, у тую атмасферу, дзе Езус прабываў з апосталамі, і паспрабаваць зразумець Божую Любоў, ...

Читать далее »

«Будаваць новую Беларусь на хрысціянскіх каштоўнасцях»: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на фэсце ў Глыбокім

Глыбоцкі касцёл асвечаны пад тытулам Святой Тройцы, таму ў гэтым годзе свята ў парафіі прыпала на 30 мая. Пачалося яно з урачыстай сустрэчы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў якасці ганаровага госця быў запрошаны на парафіяльную ўрачыстасць. Іерарха сустракалі на прыкасцельнай плошчы пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч, міністранты і вернікі. Пасля прывітальных словаў арцыбіскупу ўручылі хлеб-соль і ўсе накіраваліся ў храм. ...

Читать далее »

У Глыбокім маліліся за выпускнікоў сярэдніх школ

29 мая глыбоцкія адзінаццацікласнікі дзякавалі Богу за гады вучобы ў школе і прасілі аб Божым бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях. Яшчэ на самым пачатку Літургіі кс. Мікалай Ціхановіч запрасіў выпускнікоў і бацькоў да сакраманту пакаяння, каб змаглі ачысціць свае сэрцы і паяднацца з Госпадам. Падчас Імшы пробашч парафіі маліўся за выпускнікоў, “каб ішлі дарогай праўды, справядлівасці і любові. Прашу каб ...

Читать далее »

Глыбоцкі кляштар кармелітаў босых: асноўныя формы ўключэння ў сацыякультурную дзейнасць (канец XVIII – пачатак XIX стст.)

— Колькі вы маеце ўладанняў? — Сто вёсак. — О, гэта так шмат! А чым вы займаецеся? -Молімся. -О, гэта так мала! (З легенды пра размову Напалеона Банапарта з прыёрам кармелітаў у Глыбокім). Ордэн кармелітаў сваю гісторыю традыцыйна выводзіць ад групы пустэльнікаў, якія пасяліліся ля гары Кармэль. Адбылося гэта ў XII стагоддзі. Афіцыйнае зацвярджэнне ордэн атрымаў у 1226 г. – ...

Читать далее »

У Глыбокім легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Марыі

24 красавіка 2021 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies.   «Acies» – лацінскае слова; так называлася войска ў баявым стане, і гэта назва добра падыходзіць да азначэння цырымоніі, падчас якой легіянеры збіраюцца разам і аднаўляюць прысягу на вернасць Дзеве Марыі, Каралевы Легіёна, каб атрымаць ад Яе сілу і бласлаўленне ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі ў Глыбокім (+відэа)

З 25 па 27 сакавіка ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) праходзяць духоўныя практыкаванні перад святам Уваскрасення Пана. Праводзіць рэкалекцыі айцец езуіт Віктар Жук, пробашч парафіі Святога Уладзіслава ў Віцебску. Запрашаем да прагляду рэкалекцыйных навук і больш дасканалай падрыхтоўкі да велікодных святаў. Дзень 1.  Дзень 2. Дзень 3. Леанід Юрык, відэа

Читать далее »