Глыбачане вызналі Езуса публічна на вуліцах роднага горада

3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім на завяршэнне працоўнага дня пасля ўрачыстай святой Імшы прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада.

Падчас казання пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прапанаваў паразважаць над урачыстасцю з іншага кантэксту: вярнуцца ў вячэрнік, у тую атмасферу, дзе Езус прабываў з апосталамі, і паспрабаваць зразумець Божую Любоў, якая праліваецца на душы нават тых, хто адказвае на Яе здрадай. Пра любоў Езуса да Юды Іскарыёта.

Запрашаем праслухаць поўную аўдыёверсію прамоўленай гаміліі:

“Сённяшняя ўрачыстасць – гэта момант, калі мы можам праявіць нашу ўдзячнасць і вызнаць Езуса публічна, перажываючы жывую маніфестацыю, выходзячы на вуліцы горада, па-за храмам, каб паказаць людзям, што Езус ёсць з намі і Ён сярод нас”, — заахвоціў да ўдзелу ў працэсіі святар.

Марына Сінкевіч, тэкст
Марына Сінкевіч, Леанід Юрык, фота

для друку для друку