Запрашаем усіх 23 жніўня на свята ведаў. Для студэнтаў, школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў на супольную малітву і блаславенне перад пачаткам новага навульнага года. Пачатак у 14:00. У гэты дзень таксама адбудзецца Першая святая Камунія, а таксама падзякуем Богу за сёлетні ўраджай. Пасля Літургіі запрашаем на святочны канцэрт з удзелам: гурта РЭХА і акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя Корсака . кс. Мікалай Ліпскі, luchai.by
Читать далее »У Дыяцэзіі
У Мёрах адбылася галоўная парафіяльная ўрачыстасць
15 жніўня ў Мёрскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, адбылася галоўная парафіяльная ўрачыстасць. На фэст сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але таксама вернікі, сёстры законныя і святары з іншых парафій. Найбольш прадстаўнічая была дэлегацыя сясцёр эўхарыстак з Друі, аднак глоўным госцем і цэлебрантам Святой Імшы стаў Яго Эксцэленцыя дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый ...
Читать далее »“Падарунак ад Бога зроблены для нас з вялікай любоўю”: вынікі I Парафіяды для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі
14 жніўня ў Оршы завершылася I Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. На працягу трох дзён кожны ўдзельнік парафіяды змог праявіць сябе, лепш пазнаць Бога, пабыць сам на сам з Езусам у малітве і напоўніцца Духам Святым. Таксама гэты час быў цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з новымі людзьмі і цікава правесці свой час, які даў нам Бог. Для ўсіх удзельнікаў ...
Читать далее »Пра малітву пяці пальцаў, і як стаць добрым чалавекам, даведаліся ўдзельнікі Парафіяды ў Оршы
Трэці дзень парафіяды распачаўся са св.Імшы, якую цэлебраваў кс.Аляксандр Баран, гамілію прамовіў а.Гжэгаж Ксёнжэк (Sch.P). У сённяшнім Евангеллі мы чуем словы Хрыста, у якіх Езус заклікае нас да прабачэння. Часам мы чуем, як хтосьці кажа: “Гэта вельмі добры чалавек”. Але тое, што ён добры, гэта не азначае, што ён веруючы. Хрысціянскае жыццё заўсёды павінна адзначацца прабачэннем. “ Не важна, як ...
Читать далее »Басейн і шахматы для моладзі: у Оршы прайшоў другі дзень Парафіяды
Другі дзень парафіяды распачаўся малітвай, пасля якой адбылася св.Імша, якую цэлебраваў кс.Валерый Орсік, гамілію прамовіў кс.Аляксандр Баран. У сённяшнім Евангеллі мы разважалі над словамі Хрыста: “Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод вас.” Мы таксама ствараем супольнасць і молімся да Езуса Хрыста, каб мы ўсе былі адно , каб мы не загубілі гэту еднасць. Святар ...
Читать далее »Першая ў гісторыі Віцебскай дыяцэзіі Парафіяда для дзяцей і моладзі распачалася ў Оршы
11 жніўня ў Оршы распачалася Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Усё пачалося з урачыстай св. Імшы, якую цэлебраваў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч. У гаміліі біскуп зазначыў, што распачынаючы парафіяду ў нашай дыяцэзіі, мы ўзгадваем імя заснавальніка, якім з’яўляецца кс. Юзаф Ёнец. “Маладыя людзі часам лічаць, што Касцёл ад іх шмат патрабуе, і таму, як малодшы сын з Евангелля ...
Читать далее »Кветкі на алтары ў Росіцы — плён працы рук біскупа Алега Буткевіча
Падчас св. Імшы апоўначы а. Чэслаў Курэчка МІС распавёў цікавы факт. А менавіта, адным майскім вечарам ён садзіў кветкі вяргіні за касцёлам, як раптам прыехаў біскуп Алег. Прывітаўшыся, пастыр дыяцэзіі прапанаваў святару сваю дапамогу, а а. Чэслаў і згадзіўся. Скончылі працу амаль апоўначы, сіл ужо не было нават на звычайную размову за кубкам гарбаты. «Вось менавіта гэтыя кветкі, вяргіні белага ...
Читать далее »Завяршыліся ўрачыстасці ў Росіцы
7-8 жніўня 2015 года ў вёсцы Росіца, што ў Верхнядзвінскім раёне, прайшлі ўрачыстасці, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў а. Антонія Ляшчэвіча і а.Юрыя Кашыры. Як і кожны год, у гэтым свяце прынялі ўдзел пілігрымы з розных куткоў Беларусі. З Полацка, Барысава і Друі прыйшлі пешыя пілігрымкі, з Жодзіна і Барысава прыехалі на роварах, але было шмат і тых, хто ...
Читать далее »Апошнія кіламетры шляху да Росіцы. Фотарэпартаж
Вось і скончылася 16 пешая пілігрымка з Друі ў Росіцы. За тры дні спякоту і смагу, гарачы асфальт і пясок пераадолелі а. Канстанцін Анашка МІС, бр. Ілля Саўчанка МІС, 4 законныя сястры і 102 пілігрымы. Таксама ў Росіцу прыйшлі пілігрымкі з Барысава — 60 чалавек, з Полацка — 70 асоб, прыехалі на роварах з Жодзіна — 7 чалавек, з Барысава — 23 пілігрымы. ...
Читать далее »“Аазіс жыцця” прайшоў у Докшыцах
Рэкалекцыі “Аазіс жыцця” прайшлі з 29 ліпеня па 6 жніўня ў Докшыцах. Ніводныя канікулы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах не праходзяць без моладзевых і дзіцячых спатканняў. Штогод у Докшыцы наведваюцца аніматары і ўдзельнікі з Маладзечна, Слоніма, Наваполацка, Гродна, а таксама з саміх Докшыц і Докшыцкага раёна. Правёў “Аазіс жыцця” бр. Віталь Юркевіч з дапамогай сясцёр адараторак Крыві Хрыста з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!