Літургія Апошняй Вячэры ў парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах распачалася працэсіяй на ўваход. Пасля абвяшчэння Евангелля ксёндз Павел прамовіў гамілію, у якой нагадаў пра братнюю любоў і прабачэнне, паведамляе парафіяльны сайт. Пасля, ужо па традыцыі, адбыўся абрад абмывання ног. Эўхарыстычную літургію распачала працэсія з дарамі, у якой былі таксама прынесены дары для бедных. Пасля малітвы пасля Камуніі святар з ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму ў Віцебску
У Вялікі Чацвер, 2 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму, якую разам з ім канцэлебравалі Генеральны вікарый ксёндз пралат Францішак Кісель і святары Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Алег звярнуўся да прысутных са словамі прывітання і падзякі, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, святары сабраліся разам у Віцебску, каб адчуць еднасць свайго прэзбітэрыя. ...
Читать далее »Святары благаславілі верхнядзвінскіх хлебаробаў
Традыцыйны абрад па пачатку пасяўной кампаніі прайшоў 28 сакавіка ў ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна. — Вось і прыйшло свята першай баразны, якое мы сустракаем з песнямі, музыкай, — адзначыў старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч. — І я ўпэўнены, што мы сваёй працай і з Божым благаслаўленнем атрымаем добры ўраджай. Як паведамляе «Дзвінская праўда», асвяціць збожжа пад будучы ўраджай, ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 31 сакавіка сустрэўся з журналістамі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да свята Пасхі. Як кажа Яго Эксцэленцыя, Пасха — значная падзея ў жыцці грамадства, трэба таксама і праз сродкі масавай інфармацыі дапамагаць людзям далучацца да гэтай падзеі. Бо ў цяперашні час чалавек сустракаецца са шматлікімі праблемамі, перад якімі вельмі часта ...
Читать далее »Вербная нядзеля прайшла ў Браславе
Сёлета католікі ўсяго свету будуць адзначаць Вялікдзень 5 красавіка. Папярэджвае яго Вялікі тыдзень, які пачынаецца Пальмовай (Вербнай) нядзеляй. Літyргія гэтага дня нагадвае пра ўрачысты ўезд Езуса Хрыста ў Ерузалем перад Яго ўкрыжаваннем. На ўспамін пра гэтую падзею ў касцёлах адбываюцца працэсіі з вербамі і іх асвячэнне. У літургіі Пальмовай нядзелі заўважаюцца два моманты: радасная працэсія з пальмамі і чытанне Мукі ...
Читать далее »Фотарэпартажы са святкавання Пальмовай нядзелі ў Віцебску і Глыбокім
29 сакавіка каталікі распачалі Вялікі Тыдзень. Шмат вернікаў сабраліся ў сваіх святынях, каб на супольнай малітве перажыць Вербную нядзелю. Упрыгожаныя галінкі вярбы трымаюць ў руках як маленькія дзеткі, так і старэйшыя вернікі. Пальмовая нядзеля — гэта асаблівы дзень для кожнага веруючага, бо прыпамінаем урачысты ўезд Хрыста ў Ерузалем. Прапануем Вашай увазе фотарэпартажы Анатоля Бандарчука з Віцебска і Марыны Сінкевіч з ...
Читать далее »Біскуп Віцебскі цэлебраваў Імшу на ўрачыстасць Звеставання Пана
На ўрачыстасць Звеставання Пана ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі іерарх распавёў пра тое, наколькі вялікі сэнс і каштоўнасць мае чалавечае жыццё. Напрыканцы Імшы адбылася супольная малітва “Духоўнае ўсынаўленне” у інтэнцыі дзяцей, якія яшчэ не нарадзіліся і жыццю якіх пагражае небяспека. Вернікі ў сваёй малітве абяцалі “духоўна ўсынавіць” ...
Читать далее »Пролайф-выстава ідзе па Віцебшчыне
На тэрыторыі Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі пачала дзейнічаць перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і: «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Цэнтральны стэнд выставы, як камень на скрыжаванні, заклікае задумацца пра выбар свайго шляху, пра наступствы рашэнняў, што прымаюцца ў самых галоўных пытаннях быцця: жыцця і смерці. Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў і суправаджаецца мультымедыйнымі прэзентацыямі. У ёй прадстаўлены ...
Читать далее »“Дзеля духоўнага ўзрастання”: творчая сустрэча “Кожны талент ад Бога” прайшла ў Віцебску
15 сакавіка ў Віцебску, у памяшканні культурна-рэлігійнага цэнтра катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, адбылася чарговая штомесячная сустрэча «Кожны талент ад Бога». У розныя часы яе гасцямі былі многія вядомыя на Віцебшчыне і ў Беларусі творцы: пісьменнікі, музыкі, мастакі, прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Не сталася выключэннем і сустрэча сакавіцкая. Як заўсёды, з прывітальным словам звярнуўся да прысутных пробашч парафіі кс. Адам Дынак. Ён ...
Читать далее »У Браслаўскай парафіі адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях
6 сакавіка ў Браслаўскай парафіі адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавала моладзь. Таленавітая гульня акцёраў і разважанні падчас Крыжовага шляху стваралі глыбокі малітоўны настрой, дапамагалі задумацца над апошнімі момантамі зямнога жыцця Хрыста. Моладзь не толькі дапамагала маліцца сабраўшымся людзям, але і самі маладыя хлопцы і дзяўчаты глыбока перажывалі Крыжовы шлях. Разважалі над мукай нашага Пана Езуса Хрыста, над тым, колькі мы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!