Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Святой Тэрэзы Авільскай, якое прыпадае на 28 сакавіка. Падрыхтоўка да гэтай урачыстаці ў парафіі пачалася ўжо ў мінулым годзе, калі для моладзі былі праведзены спецыяльныя катэхэзы і дэканальны конкурс ведаў пра жыццё і навучанне Святой Тэрэзы “Дастаткова толькі Бога”, у якім прынялі ўдзел 104 чалавекі. Зараз у праграме падрыхтоўкі да ўрачыстаці запланаваны катэхэзы і ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае cужэнцаў на рэкалекцыі
Рух “Сужэнскія сустрэчы” праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові. Чарговы ўікэнд адбудзецца 13-15 сакавіка 2015 года і пройдзе ў г. Орша ў парафіі Св. Юзафа, вул. Савецкая, 6. Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Рэкалекцыі праводзяць аніматары руху — айцец-дамініканін з Віцебска і сужэнскія пары. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. ...
Читать далее »На Глыбоччыне ўзгадалі благаслаўлёных святароў з Беразвечча
Вернікі парафіі Святой Тройцы 4 сакавіка сабраліся ва ўрочышчы Барок недалёка ад Глыбокага, каб ушанаваць памяць мучанікаў Другой сусветнай вайны, сярод якіх былі святары Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк. Парафіяне прыбылі з нагоды 73-й гадавіны мучаніцкай смерці благаслаўлёных святароў, каб ушанаваць іх светлую памяць і праз іх заступніцтва прасіць Бога аб патрэбных ласках. Жыхары Глыбокага штогод збіраюцца ва ...
Читать далее »Рэкалекцыі для супольнасці Emmaus прайшлі ў Шуміліна
Рэкалекцыі для каталiцкай супольнасці Emmaus з Мінску прайшлі ў шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча. Сустрэчу праводзіў а. Анджэй Юхневіч ОМІ. Свае выходныя маладыя вернікі прысвяцілі малітве і духоўным разважанням. На канферэнцыі айцец Анджэй распавёў і патлумачыў, што такое “Lectio Divina” (чытанне Божае), а таксама даў некаторыя парады як перажыць дзень у святле Божага Слова. “Чытаць святы ...
Читать далее »«Хацеў быць звычайным росіцкім пілігрымам, таму прыехаў інкогніта»: Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроці завітаў у Росіцкі санктуарый у Дзень Кансэкраванага Жыцця
Росіца – вёсачка ў Верхнядзвінскім раёне, прыгожы куточак Віцебшчыны. Кожны год гэтае святое месца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. І ў гэтым годзе Росіца не стала выключэннем. На вуліцы можна было заўважыць вялікую колькасць машын і аўтобусаў, а святыня тым часам напаўнялася людзьмі, каб узносіць свае малітвы і просьбы праз заступніцтва бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. На ...
Читать далее »У Оршы адбыліся рэкалекцыі «Школы хрысцiянскага жыцця i евангелiзацыi»
13-15 лютага ў Оршы адбыліся рэкалекцыі “Школы Хрысцiянскага Жыцця i Евангелiзацыi”. Як звычайна, падчас рэкалекцый моладзь і старэйшыя разважалі над Божым Словам, прыступалі да сакраманту споведзі, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамант, удзельнічалі ў Эўхарыстыі, cлухалі духоўныя канферэнцыі, дзяліліся перажытым ў малых групах і славілі Бога ў малітве праслаўлення. Такім чынам кожны, незалежна ад узросту, стану, прыналежнасці і адукацыі стараўся ўмацаваць сваю веру ...
Читать далее »У Браслаўскай парафіі падчас нядзельнай гаміліі можна было ўбачыць «пракажонага»
15 лютага ў касцёле пачулі Евангелле пра аздараўленне пракажонага. У Браслаўскай парафіі падчас гаміліі можна было пабачыць на ўласныя вочы «пракажонага», паведамляе waladarka.by. Хлопчык, пераапрануты ў брудную і парваную вопратку ішоў праз касцёл, званіў у званочкі і крычаў: «нячысты!» Наколькі было страшна, балюча і адзінока людзям, якія цярпелі на гэтую страшэнную хваробу, можна было пабачыць на ўласныя вочы. Але Езус ...
Читать далее »Пятнаццацігоддзе свайго існавання адзначыў 15 лютага хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім
Гэты калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у разнастайных айчынных і міжнародных фэстах і конкурсах. Ва Усебеларускім конкурсе на лепшую песню да 500-годдзя Будслаўскай святыні перамог твор у яго выкананні. Песню “Будслаўская Божая Маці” напісалі мясцовы паэт Віталь Гарановіч і ўдзельніца хору Ганна Шакола. Ініцыятарам і натхняльнікам хора быў ксёндз Пётр Врубель, які з’яўляўся ў той час, а гэта было ў 2000 ...
Читать далее »10-годдзе існавання адзначылі глыбоцкія ўдзельнікі клубу “Betel-Caritas”
14 лютага ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 10-годдзе існавання святкавалі ўдзельнікі клубу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які мае назву “Бэтэль”. Менавіта 10 гадоў таму назад, калі пробашчам парафіі быў кс. Кшыштаф Мікалайчык, паўстаў гэты клуб. У той час да яго належала маленькая група дзяцей-інвалідаў. За 10 год гэта групка ператварылася ў вялікую, сапраўдную, дружную сям’ю, якае дзейнічае і ...
Читать далее »У Браславе моладзь адзначыла Запусты ў каўбойскім стылі
14 лютага, у апошнюю суботу перад Вялікім постам, у Браславе адбыліся Запусты, тэма якіх была «Дзікі Захад». Распачалася сустрэча малітвай, падчас якой слухалі словы Святога Пісання. У кожнага ўдзельніка свята быў тэматычны строй. Удзельнікі з Мёраў і Браслава падрыхтавалі нумары, якімі парадавалі і захапілі іншых. Таксама кожны мог выказаць сваю сімпатыю да кагосьці праз пошту, якая працавала ўвесь час дыскатэкі. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!