У мястэчку Росіца пабачыў адзін з самых прыгожых беларускіх краявідаў. На беразе шырокай сажалкі — чырвоны касцёл, з невысокімі вежамі. Калісьці да вайны гэтыя вежы былі высокімі. Але бальшавікі тыя вежы зруйнавалі, бо палічылі іх добрым арыенцірам для польскай артылерыі. Дзякуй, што не зруйнавалі ўвесь храм. З-за дрэваў колішняга парку выглядвае знявечаная званіца зруйнаванай праваслаўнай царквы. Навокал пануе ціша і ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
У Міжнародны дзень хворых біскуп Алег Буткевіч наведаў абласную бальніцу
Біскуп Алег Буткевіч быў запрошаны ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу 5 лютага ў Міжнародны дзень хворых. Ён сустрэўся з медработнікамі і распавеў аб духоўным аспекце паклікання медыка і ахвярнасці гэтай службы на карысць хворых. У сваёй прамове біскуп звярнуў увагу на запавет любові: любові да Бога, любові да бліжняга, асабліва да хворага і церпячага чалавека. У мультымедыйным варыянце, прапанаваным медыкам ...
Читать далее »У Оршы адбудуцца рэкалекцыi “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”
Дарагія браты і сёстры! Запрашаем Вас да ўдзелу ў рэкалекцыях “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”. Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 6 — 8 і 13 -15 лютага. Вы можаце выбраць больш зручны для Вас час. Пачатак у пятніцу у 16.00, а заканчэнне ў нядзелю у 15.00. Горад Орша, вул. Савецкая, 6, парафія св. Язэпа. У раскладзе кожнага дня: Святая Імша, ...
Читать далее »Сустрэча студэнтаў у Глыбоцкай парафіі
У аўторак, 3 лютага ў кляштары сясцёр Францішканак Сям’і Марыі адбылася сустрэча студэнтаў, ініцыятарам якой стаў кс. Вячаслаў Пялінак. На самым пачатку сустрэчы святар запрасіў усіх у капліцу на супольную малітву. Потым прыйшоў час гарбаты і знаёмства, бо многія з нас адзін аднаго проста не ведалі. На самой справе, гэта сустрэча была вельмі цікавай. Мы дзяліліся ўражаннямі за перажыты час ...
Читать далее »У Глыбокім адзначылі Свята Ахвяравання Пана
Яго называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. Падчас набажэнстваў у касцёле былі асвечаныя свечкі. Агонь быў запалены святаром каля алтара, а потым жывое святло вернікі перадавалі адзін аднаму. Пасля асвячэння свечак адбылася працэсія ў касцёле. Раней у гэты дзень асвячаліся свечкі, якімі потым цэлы год асвятляўся касцёл. Зараз храмы асвятляюцца электрычнасцю, а свечкі засталася як сімвал Святла Хрыста. ...
Читать далее »Зварот біскупа Віцебскага з заклікам малітвы ў інтэнцыі людзей, якія знаходзяцца ў рабстве
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У межах Года Кансэкраванага Жыцця – 8 лютага 2015 года, калі паводле літургічнага календара прыпадае ўспамін св. Юзэфіны Бакхіта, Каталіцкі Касцёл будзе абыходзіць дзень малітваў, разважання і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. Апостальская Сталіца звярнулася да Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а праз яе – да кожнага веруючага з просьбай падтрымаць малітвай ініцыятывы, якія маюць ...
Читать далее »Лекцыяй а. Дзмітрыя Грышана ў Віцебскім медыцынскім універсітэце пачаўся цыкл «Транспланталогія органаў і тканяў»
На факультэце постдыпломнай адукацыі ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце пачаўся цыкл «Транспланталогія органаў і тканяў». Упершыню для выкладання пытанняў маральных і духоўных аспектаў у транспланталогіі быў запрошаны святар, які ўзначальвае Грэка–каталіцкую парафію ў Віцебску. Айцец Дзмітрый Грышан сустрэўся з прафесарам Анатолем Шчастным (куратарам цыклу) і выступіў перад слухачамі курсу, якія прыехалі да віцебскіх навукоўцаў з розных гарадоў Беларусі. Сваю лекцыю ...
Читать далее »Просим всех, кто сможет, помочь! Без Вашей помощи нам не справиться!
Костик Яна – ребёнок из многодетной семьи 2004 года рождения. Проживает в деревне Мерецкие Глубокского района Витебской области. Яна — Ребёнок-инвалид, имеет 3 степень утраты здоровья. Диагноз: Детский церебральный паралич, правосторонний гемипарез 2 ст. Арахноидальная киста левой лобно-теменной области. Задержка речевого развития. Диагноз выставлен в ноябре 2004 года УЗ «Витебская детская областная клиническая больница». У Яны Костик есть шанс пройти ...
Читать далее »Пра адпусты ў Віцебскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця
З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г. у Віцебскай дыяцэзіі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч устанавіў касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых: Санктуарый Маці Божай у Браславe; Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне; ...
Читать далее »Рэкалекцыі «Любоўю палымнець» для моладзі прайшлі ў Друі
З 23 па 25 студзеня ў Друі прайшлі рэкалекцыі для моладзі. У спатканні прынялі ўдзел 50 маладых асобаў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі: Мёры, Слабодка, Верхнядзвінск, Полацк, Шаркаўшчына, Браслаў і Друя. Тэмай рэкалекцый былі словы з духоўнага дзённіка бл. Юрыя Матулевіча, заснавальніка Ордэну Сясцёр-эўхарыстак: “Палымнець любоўю…”. Гэты выраз стаў глыбокім і цікавым для разважанняў. Дапамогай былі канферэнцыі, якія распавядалі пра любоў да Бога ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!