Пятнаццацігоддзе свайго існавання адзначыў 15 лютага хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім

 

glybokaje_chor18Гэты калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у разнастайных айчынных і міжнародных фэстах і конкурсах.

Ва Усебеларускім конкурсе на лепшую песню да 500-годдзя Будслаўскай святыні перамог твор у яго выкананні.

Песню “Будслаўская Божая Маці” напісалі мясцовы паэт Віталь Гарановіч і ўдзельніца хору Ганна Шакола.

Ініцыятарам і натхняльнікам хора быў ксёндз Пётр Врубель, які з’яўляўся ў той час, а гэта было ў 2000 годзе, пробашчам Глыбоцкай парафіі.

Зараз хор складаецца з васямнаццаці ўдзельнікаў – людзей рознага ўзросту і прафесій, якіх аб’ядноўвае любоў да Бога, музыкі і спеваў.

Узначальвае хор Ніна Казлоўская.

У яго рэпертуар уваходзяць творы класічнай духоўнай музыкі, а таксама рэлігійныя песні замежных і айчынных аўтараў, якія выконваюцца на польскай, беларускай і лацінскай мовах.

Парафіяльны хор “Ave Maria” – пастаянны ўдзельнік нядзельных і святочных набажэнстваў у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім, а таксама фэстаў і ўрачыстасцяў у іншых парафіях Беларусі і замежжа.

Па словах Ніны Казлоўскай, шмат за гэты час напісана песень і музыкі. Але ёсць яшчэ да чаго імкнуцца – існуе запатрабаванасць у запісу дыскаў, аб гэтым просяць шматлікія слухачы, пакуль ён у іх адзін.

Таццяна Смоткіна, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

 

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі