Літургія Мукі Пана ў Віцебску

vicebsk_vialikaja_piatnica07У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 3 красавіка, у Вялікую Пятніцу адбылася Літургія Мукі Пана, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч.

Напачатку Літургіі адбыўся Крыжовы Шлях, падчас якого вернікі разам са сваімі святарамі перажывалі Муку Пана нашага Езуса Хрыста.

Гамілію прамовіў пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Адам Дынак, у якой распавёў аб значымасці Святога Крыжа ў жыцці чалавека. Ксёндз Адам сказаў, што Святы Крыж – гэта навука любові да чалавека.

Потым была адарацыя Крыжа, пасля якой Найсвяцейшы Сакрамант перенеслі ў капліцу гроба Гасподняга.

Анатоль Бандарчук, тэкст і фота

для друку для друку