1 лістапада пасля летніх канікул у культурна – рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, адбылася чарговая штомесячная сустрэча “Кожны талент ад Бога”. Як заўсёды, з прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі кс. Адам Дынак. Ён прывітаў усіх і пажадаў усім добрага вечара і адпачынку. Стваральнік гэтых сустрэч, вядомы віцебскі празаік і журналіст Франц Іванавіч Сіўко, прадставіў гасцей. Першым ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Моладзь Віцебскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у ружанцовай малітве праз Skype
31 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі разам са сваім пастырам біскупам Алегам Буткевічам сабраліся а 20 гадзіне ў Полацкай святыні, каб аб’яднацца з моладдзю Беларусі ў ружанцовай малітве з дапамогай Skype. Прадставілі наш край моладзь з Браслава, Мёраў, Наваполацка, Полацка. Падчас малітоўнай сустрэчы ядналіся з моладдзю з Гродна, дзе прысутнічаў біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксёндз Антоній Грэмза, з моладдзю ў Чырвоным касцеле разам з ...
Читать далее »«Нельга марыць пра Неба без Езуса»: урачыстасць Усіх Святых у Глыбокім
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. На самым пачатку святочнай Эўхарыстыі ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс.пробашч Мікалай Ціхановіч павіншаваў усіх прысутных вернікаў з імянінамі: «Сёння наша свята, бо мы ўсе — Божыя дзеці. Памятайце ...
Читать далее »Клопат пра мінулае, або Некалькі развагаў да Дня Усіх Святых
Кожны святар у сваёй душпастырскай дзейнасці дзеліць значныя моманты жыцця са сваімі парафіянамі. Пераважна яны радасныя, такія, як хрост, вянчанне, Першая Камунія і г.д… Аднак святарская паслуга была б не поўнай, калі б пастыр не прысутнічаў пры завяршэнні людскога жыцця. Сакрамант намашчэння хворых пры небяспецы смерці, Віятык і само пахаванне. Святар добра ведае, што такое смерць і які сэнс укладае ...
Читать далее »Лучай адсвяткаваў парафіяльны фэст са старажытнай музыкай і феерверкам
24 кастрычніка лучайская парафія святкавала парафіяльны фэст у гонар святога Юды Тадэвуша. Вернікі неслі да алтара святога заступніка ў хвіліну роспачы і ва ўсіх безнадзейных справах, свае просьбы і падзякі. Многія ў знак удзячнасці за ласкі, атрыманыя праз пасрэдніцтва святога Юды Тадэвуша, прыносілі да яго алтара кветкі. Падрыхтоўчай часткай да святой Імшы стала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Разважанні на тэму апостальства ...
Читать далее »Людзі з абмежаванымі магчымасцямі зноў сабраліся ў Глыбокім
Глыбоцкі парафіяльны “Caritas” арганізаваў мерапрыемства «Мы разам!» для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў. 24 кастрычніка ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за дзве сотні асоб. Гэта не толькі прадстаўнікі каталіцкага касцёла, але і вернікі іншых хрысціянскіх канфесій. Людзі не падобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнасцю, характарам, паводзінамі, але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, ...
Читать далее »Птушыны вырай у Павяцці
Многім нашым чытачам, напэўна, цікава ведаць пра штодзённы побыт святара. Чым ён жыве? Пра што думае? Як адпачывае? Даведаўшыся пра незвычайнае хобі кс. Леаніда Мозгеля, накіроўваемся да яго ў парафію, у Павяцце, Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Апрача душпастырскай дзейнасці, святар мае яшчэ адзін занятак для душы – гадуе галубоў. З першага позірку на касцёл становіцца зразумела, што парафія нестарая. Архітэктурныя ...
Читать далее »У Пастаўскім раёне пройдзе музычны фестываль
“Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — пад такой назвай 24-25 кастрычніка ў раёне ў другі раз пройдзе музычны фестываль. Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 19 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Прысутных чакае канцэрт арганнай музыкі. 25 кастрычніка канцэрты адбудуцца ў касцёлах Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях (10.30) і Святога Тадэвуша ў Лучаі (11.30). У фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: саліст ...
Читать далее »У Камаях асвяцілі адноўлены жывапіс і адзначылі стагоддзе святарскай дзейнасці кс. Стаповіча (+відэа)
Мерапрыемства адбылося ў нядзелю, 18 кастрычніка. Касцёл быў цалкам запоўнены вернікамі Камайскай парафіі. Прысутнічала і шмат гасцей з іншых мясцін Беларусі. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Перад пачаткам набажэнства пробашч касцёла ў Камаях Яцэк Хутман адзначыў, што біскупы з’яўляюцца апосталамі сённяшняга дня, таму наведванне парафіі біскупам Алегам трэба разглядаць як вельмі адметную і важную падзею для парафіі. ...
Читать далее »Моладзь у Полацку разважала над Божай Міласэрнасцю
17 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі сабралася на начное чуванне ў Полацку. Прыбылі маладыя людзі з Браслава, Глыбокага, Мёраў, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска і з іншых месцаў нашай Бацькаўшчыны. Сабраў іх перад усім Бог і жаданне разам маліцца, чуваць, разважаць над рознымі жыццёвымі пытаннямі. Якія разнастайныя сабраліся людзі можна было заўважыць ужо спачатку на прадстаўленні парафій. Хтосьці спевам, хтосьці аповедам, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!