У Дыяцэзіі

Парафіяльны адпуст у гонар святога Апостала Андрэя адзначылі ў Лынтупах

30 лістапада 2015 года, у дзень літургічнага ўспаміну святога Апостала Андрэя, парафіяльны адпуст адзначылі вернікі ў Лынтупах. Урачыстая св. Імша ўвечары сабрала шмат вернікаў. Узначаліў Эўхарыстыю кс. Антон Лагунёнак (наш зямляк), пробашч парафіі св. Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве. Канцэлебравалі кс. Чэслаў Куцмеж, пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Варапаеве і пробашч лынтупскай парафіі Павел Кнурэк. Падчас гаміліі ксёндз Антон заклікаў усіх прысутных, ...

Читать далее »

Анёлы і «Рыбы» зладзілі Андрэйкі ў Глыбокім (+відэа)

Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы дзецьмі і моладдзю. У глыбоцкай парафіі такія «запусты» сталі традыцыяй. Але тое, што адбылося 28 лістапада, запомніцца ўсім удзельнікам на доўгі час. У апошнюю суботу перад Адвэнтам у Глыбокім сабралася разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі моладзь з Паставаў, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Канстанцінава, Удзела, Празарокаў, ну і самі ...

Читать далее »

У Канстанцінаве адзначылі дваццацігадовы юбілей пабудовы касцёла (+відэа)

У Канстанцінаве, што на Глыбоччыне, адзначылі дваццацігадовы юбілей пабудовы касцёла. На юбілей прыбыў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом Антоніем Лагунёнкам сустракалі высокага госця перад уваходам у святыню. Пасля прывітальных словаў біскупу паднеслі каравай, які ён з пашанай прыняў з рук вернікаў. Хлеб як сімвал жыцця і дабрабыту ў Касцёле ...

Читать далее »

У Лучайскай парафіі святкавалі Андрэйкі

21 лістапада ў аг. Навасёлкі (Лучайская парафія) святкавалі «Андрэйкі». Свята атрымала сваю назву ад імя святога Апостала Андрэя. Традыцыйна адзначаецца напярэдадні Адвэнту, перыяду ў літургічным годзе Касцёла, які папярэднічае Божаму Нараджэнню.  Дзякуючы падрыхтаванаму анансаванню ў інтэрнэт-прасторы, паўдзельнічаць ў свяце змагла моладзь з Варапаева, Дунілавіч, Наваполацка, Шаркаўшчыны і Пастаў. Навасёлкаўская капліца Божай Міласэрнасці, вельмі ўтульная, упрыгожаная дэкарацыямі «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны ...

Читать далее »

Лучайская парафія запрашае моладзь на Андрэйкі

Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша запрашае моладзь на Андрэйкі. Спатканне адбудзецца ў суботу, 21 лістапада ў Цэнтры культуры в. Навасёлкі. Праграма: 16:40 — рэгістрацыя ўдзельнікаў; 17:00 — Адарацыя; 17:40 — святая Імша; 18:40 — канцэрт гуртоў “Laudans” і “Recha”, пачастунак, размовы. Кс. Мікалай Ліпскі  

Читать далее »

100-гадовы юбілей адзначыла святыня ў Плюсах

Невялічкая і ўтульная вёска Плюсы, якая знаходзіцца на мяжы з Латвійскай Рэспублікай 15 лістапада асаблівым чынам была напоўнена людзьмі. Святыня Найсвяцейшай Тройцы адзначыла свой 100-гадовы юбілей, паведамляе waladarka.by. На ўрачыстасць сабралася шмат вернікаў не толькі з Плюскай парафіі, але і з Браслава, Слабодкі, было шмат гасцей з суседняй Латвіі і іншых маленькіх вёсак і хутароў. Таксама прысутнічалі святары з суседніх ...

Читать далее »

Свята святамучаніка Язафата адбылося ў Полацку

Дзень мучаніцтва св. Язафата, Архібіскупа Полацкага – 12 лістапада з’яўляецца парафіяльным святам для Полацкай грэка-каталіцкай парафіі. У гэтым годзе святкаванні прайшлі ў нядзелю — 8 лістапада. У гэты дзень адзначаліся 392-я ўгодкі мучаніцкай смерці святамучаніка Язафата. Такім чынам Полацкая парафія распачала тыдзень малітвы, які мае чарговыя “станцыі” ў Рыме і ў Віцебску — 12 лістапада, у Вільні – 14 лістапада ...

Читать далее »

Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” распрацавала ўнікальны каляндар на Адвэнт для дзетак

Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячы Каляндар на Адвэнт. Ідэя календара ў тым, каб заахвоціць дзетак да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Каляндар выкананы, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак Батлейкі, наклейваючы элементы, якіх не хапае. Сёлетні Адвэнт пачынаецца 29 лістапада, таму і даты на календары адпаведныя – ад 29 да 24. Каляндар на Адвэнт вельмі папулярны ў парафіях ...

Читать далее »

Штомесячны дзень духоўных сустрэч святароў Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Паставах

11 лістапада 2015 года ў Паставах, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Па традыцыі сустрэча пачалася гадзінай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой удзельнікі спаткання ў цішыні маліліся перад Езусам. Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Айцец Станіслаў ...

Читать далее »

У Браславе прайшла першая сустрэча Сальватарыянскага цэнтру пакліканняў

3 30-31 кастрычніка ў Браславе адбылася першая сустрэча Сальватарыянскага цэнтру пакліканняў. У сустрэчы ўдзельнічалі сем асобаў, якія мелі магчымасць бліжэй пазнаць ордэн Сальватарыянаў і яго заснавальніка айца Францішка ад Крыжа Ярдана. Акрамя таго ўдзельнікі супольна маліліся, удзельнічалі ў святой Імшы. У плане дня была праца, спеў, супольна глядзелі фільм з хрысціянскімі каштоўнасцямі. Усе вельмі былі задаволеныя, выказвалі ўдзячнасць і жаданне ўдзельнічаць у наступнай ...

Читать далее »