28 студзеня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч распачаў пастырскую візітацыю ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Першая сустрэча ардынарыя адбылася з дзецьмі і моладдзю парафіі. Біскуп Алег правёў кароткую катэхізацыю для маладых друянаў, засяродзіўся на значэнні Бога Айца і Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў жыцці дзіцяці і дарослых людзей. Не засталіся дзеці і без пытанняў па веданню катэхізіса і праўдаў хрысціянскай веры ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Экуменічнае набажэнства прайшло ў Віцебску
Другі раз у гісторыі існавання Віцебскай дыяцэзіі адбылося экуменічнае набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Падзея адбылася 24 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Набажэнства ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, а разам з ім за адзінства хрысціянаў маліліся пробашч катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч і вікарый гэтай парафіі ...
Читать далее »У Беларусі пройдзе трактарнае ралі з Парыжу да касцёла ў Мосары
Незвычайнае відовішча ўпершыню арганізуюць у Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці — трактарнае ралі «Парыж — Мосар». Гэта дзве вёскі на Віцебшчыне, адна з якіх, Мосар, вядомая дзякуючы прыгожаму мясцоваму каталіцкаму храму. А цёзка французскай сталіцы адметная, канешне ж, сваёй назвай. Як паведамляе Пастаўская раённая газета, ралі адбудзецца 28 студзеня з мэтай паляпшэння іміджу прадпрыемства «Мінскі трактарны завод» і павышэння ...
Читать далее »У Росіцы праваслаўныя і католікі разам адзначылі Вадохрышча
19 студзеня праваслаўныя веруючыя адзначаюць Хрышчэнне (Вадохрышча). Па ўсёй Беларусі асвячаюцца выразаныя ў форме крыжа палонкі для купання. Росіца не стала не выключэннем. На прыгожым возеры два дні кіпела праца і супольнымі высілкамі праваслаўных і католікаў было арганізаванае месца для малітвы і акунання. Пасля набажэнства, якое правёў бацюшка Васіль з Сар’і, праваслаўныя і католікі здзейснілі гэтую старажытную традыцыю трохразовага акунання з ...
Читать далее »Тэлетрансляцыя Пастэркі з касцёла Святога Духа ў Віцебску
24 снежня ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Літургіі ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Імшы-Пастэркі з парафіі Святога Духа ў Віцебску. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».
Читать далее »Калядная забава для ўдзельнікаў «Бэтэль-Карытас» прайшла ў Віцебску
Каляднае мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Бэтэль-Карытас» прайшло ў памяшканні парафіяльнага кафэ пры катэдральным касцеле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Розныя конкурсы і забавы дапамаглі прысутным радасна правесці час. На свяце прысутнічалі таксама некаторыя мамы, для якіх гэта нагода сустрэцца, паразмаўляць, падзяліцца сваімі клопатамі і праблемамі. caritas-vitebsk.by
Читать далее »У Віцебску прайшоў конкурс нацыянальных батлеек (+відэа)
Мерапрыемства прайшло 5 студзеня ў рамках XV фестывалю “Дні хрысціянскай культуры”, які праходзіў у Віцебску з 3 снежня па 6 студзеня. Конкурс праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. У ім прынялі ўдзел 13 калектываў з 12 парафій Віцебскай дыяцэзіі. Гэта былі дзеці з Віцебска, Друі, Параф’янава, Полацка, Наваполацка, Ідолты, Лынтупаў, Дуброўна, Паставаў. Напачатку ўсіх удзельнікаў прывітаў ...
Читать далее »«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў калядную сустрэчу для самотных людзей
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі правяла калядную сустрэчу для самотных людзей. Пасля святой Імшы ў катэдральным касцёле ўдзельнікі былі запрошаныя ў памяшканне Карытас, дзе іх чакаў пачастунак і падарункі. На сустрэчы прысутнічалі біскуп Алег Буткевіч і дырэктар “Карытас” ксёндз Андрэй Аніскевіч. Яны пагутарылі з удзельнікамі пра калядныя традыцыі, надзённыя радасці і праблемы. Такія сустрэчы, падчас ...
Читать далее »У Віцебску прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння
У абласной бібліятэцы 4 студзеня прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння, паведамляе партал tut.by. У бібліятэцы выступілі віцебскія літаратары і музыкі, якія выканалі творы на калядную тэматыку. Адным з удзельнікаў вечарыны, якая прайшла напярэдадні праваслаўнага Раства, стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Вёў імпрэзу вядомы пісьменнік Франц Сіўко. Біскуп Алег Буткевіч вядомы тым, што ў вольны час спявае пад гітару ...
Читать далее »Глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў Італіі ў ордэне тэатынцаў
10 лістапада 2016 года ва ўрачыстасць святога Андрэя Авэліно, святара і законніка з ордэна айцоў тэатынцаў*, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі Джэннаро Акампы, дапаможнага біскупа Неапаля, глыбоцкі клерык Аляксандр Івашчонак атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел генеральны вікарый ордэна тэатынцаў, правінцыял італьянскай правінцыі, настаяцель кляштара і базілікі Сан-Паола-Маджорэ, прадстаўнікі курыі і клеру дыяцэзіі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!