Запрашаем да прагляду запісу тэлеперадачы «Вечерний Витебск», гасцямі якой сталі біскуп Алег Буткевіч і хор «Гасанна» з парафіі св. Барбары ў Віцебску. У размове з тэлегледачамі размова ідзе пра заканчэнне Году Міласэрнасці, пра яго адметныя рысы. Узгадаў іерарх і пераклад на беларускую мову кнігі Папы Францішка «Імя Бога -Міласэрнасць». Закранулі ў размове і пытанні святкавання Божага Нараджэння ў сучасным свеце. ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Віцебскі «Карытас» дапамог дзецям, хворым на анкалогію
У сядзібе Віцебскага «Карытас» адбылася сустрэча супрацоўнікаў гэтай арганізацыі з бацькамі і іх дзеткамі, якія змагаюцца з анкалогіяй. З нагоды калядных і навагодніх святаў дабрачынная арганізацыя падрыхтавала незвычайныя падарункі. Сярод смакоццяў і салодкіх пачастункаў у святочных пакунках знаходзіліся лекі, якія так неабходныя хворым дзеткам. На мерапрыемстве прысутнічаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўручыў падарункі дзецям. Варта зазначыць, што ...
Читать далее »Віцебскія святары наведалі дзяцей у шпіталях
З нагоды Свята Божага Нараджэння і Новага Году святары катэдральнай парафіі ў Віцебску наведалі Абласны клінічны шпіталь і Дзіцячы абласны клінічны шпіталь, дзе сустрэліся з маленькімі пацыентамі. Кс. Андрэй Аніскевіч і кс. Генадзь Рэйшэль прывезлі з сабой падарункі і павіншавалі дзяцей з каляднымі і навагоднімі святамі. Для хворых дзяцей, якія не змаглі з-за хваробы быць дома на святы, гэта была ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з бяздомнымі
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 30 снежня сустрэўся з бяздомнымі жыхарамі Віцебска. Сустрэча адбылася з нагоды калядных і навагодніх святаў у цэнтры начнога знаходжання ў Віцебску. Іерарх павіншаваў прысутных са Святам Божага Нараджэння і пажадаў бласлаўлёнага новага году. Усе прысутныя бяздомныя атрымалі харчовыя падарункі, якія былі падрыхтаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Віцебскай дыяцэзіі “Карытас”. На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй ...
Читать далее »У Глыбокім прайшоў калядны канцэрт
У ім прыняла ўдзел моладзь глыбоцкай парафіі. Мерапрыемства прайшло 25 снежня ў глыбоцкім гарадскім Доме культуры. Нягледзячы на першы дзень калядных святаў, калі шмат хто прымае гасцей або сам накіроўваецца адведаць блізкіх, у глядзельнай зале сабралася шмат людзей. Моладзь спявала калядныя песні, паказала сцэнкі і флэшмобы, прысвечаныя тэме Божага Нараджэння. Па апладысментах гледачоў можна было меркаваць, што канцэртная праграма ім ...
Читать далее »Каляднае відэавіншаванне Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
Каляднае віншаванне галоўнага рэдактара «Каталіцкага Весніка»
Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі (+відэа)
Прэс-канферэнцыя кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі адбылася ў аўторак, 20 снежня. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Падчас прэс-канферэнцыі біскуп распавёў пра справы ў Віцебскай дыяцэзіі, адказаў на пытанні журналістаў. Адно з пытанняў “Каталіцкага Весніка” тычылася магчымасці візіту ў Беларусь Папы Францішка. Біскуп Алег у гэтай сувязі адзначыў, што пытанне застаецца вельмі важным і актуальным для ...
Читать далее »Каляднае віншаванне Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
“Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!” Гэтым спевам Анёлаў была абвешчана радасная навіна пра нараджэнне ў горадзе Давідавым Бэтлееме Божага Сына. Кожную нядзелю святы Касцёл паўтарае гэты гімн, нагадваючы свету праўду аб прысутнасці Бога на зямлі. “Слова сталася Целам і пасялілася між намі…” (Ян 1, 14). Яно нясе свету радасць даравальнай Божай Любові, якая ніколі ...
Читать далее »Аплатковыя спатканні для розных парафіяльных груп адбыліся ў браслаўскай парафіі
16 снежня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай панны Марыі ў Браславе адбылося аплатковае спатканне для групы бацькоў, якія ўдзельнічаюць у катэхезе. Распачалася сустрэча адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, якую праводзіла моладзь. Пасля пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд прачытаў урывак з Евангелля пра Нараджэнне Хрыста і склаў святочныя віншаванні, а сястра Таццяна Гмыза выказала словы падзякі і пажаданні. Вернікі дзяліліся аплаткам і казалі самыя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!