У Вялікі чацвер, 13 красавіка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма, якую разам з ім канцэлебравалі генеральны вікарый ксёндз-пралат Францішак Кісель, канцлер курыі кс. Віктар Місевіч і святары Віцебскай дыяцэзіі. Напачатку Імшы біскуп прывітаў усіх святароў і павіншаваў іх з Днём святарства, які адзначаецца ў Вялікі чацвер. Імша Хрызма з’яўляецца своеасаблівым уступам да вялікага Трыдууму. ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
478 чалавек атрымалі сацыяльную зімовую дапамогу ад «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі
На працягу апошніх чатырох месяцаў на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі праводзілася акцыя па падтрымцы насельніцтва, якое апынулася ў цяжкім эканамічным становішчы. У ходзе гэтага праекта інвалідам, пенсіянерам, дзецям, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем’ям, а таксама многім іншым грамадзянам была аказана сацыяльная дапамога. Чатырыста семдзесят восем чалавек атрымалі прадукты, абутак і вопратку, што значна палегчыла жыццё людзей у сітуацыі, якая склалася. ...
Читать далее »Пальмовая нядзеля ў віцебскай катэдры. Фотарэпартаж
9 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую нядзелю. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з Нядзелі Мукі Пана ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч.
Читать далее »Cемінар для сузалежных людзей прайшоў у Бягомлі (+відэа)
Падзея адбылася ў нядзелю, 2 красавіка, у Цэнтры дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў “Светач” пры парафіі Езуса Хрыста – Валадара Сусвету. На семінар прыехалі ўдзельнікі з Глыбокага, Шуміліна, Мёраў, Друі, Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска, Докшыц. Гэта ўжо другое падобнае мерапрыемства, якое праводзіць гэты Цэнтр. Першы семінар для залежных ад алкаголю і наркотыкаў прайшоў тры месяцы таму. Цэнтр у Бягомлі адкрыўся ...
Читать далее »Велікапосную пастаноўку зладзіў тэатр ценяў падчас рэкалекцый у віцебскай катэдры
З 31 сакавіка па 2 красавіка ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў канцлер Курыі Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч. Вельмі цікава ён вучыў, як цаніць час нашага жыцця, як шукаць дарогу да Езуса і крочыць па жыцці з Хрыстом у сэрцы. Ксёндз Віктар, дзеці і старэйшыя парафіяне пасля велiкапосных разважанняў былі вельмі ўражаны чарговай тэатральнай пастаноўкай, ...
Читать далее »Легіянеры Глыбоцкай курыі аднавілі свае абяцанні
1 красавіка 2017 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, узносілі свае малітвы ў святыні. Глыбоцкая курыя “Маці Божай Балеснай” была заснавана 15 верасня 2007 года і ў яе склад уваходзяць 7 прэзідыумаў. Гэта легіянеры з Глыбокага і Докшыц, Верхнядзвінска і Ахрэмаўцаў, Дунілавічаў, Дзеркаўшчыны і Сітцаў. ...
Читать далее »Распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі
30 сакавіка 2017 года распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі catholicvitebsk.by. На старонцы можна знайсці інфармацыю ад дыяцэзіяльнай курыі і біскупскага суда, дадзеныя па дэканатах і парафіях, а таксама прачытаць гісторыю Віцебскай дыяцэзіі. Наведвальнікі сайта за некалькі «крокаў» могуць знайсці неабходную інфармацыю па раскладзе святых Імшаў у канкрэтнай святыні, а таксама святарах, якія там служаць, і іх кантактныя дадзеныя. Сайт распрацаваны ...
Читать далее »“Спатканне ля студні”: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Браславе
З 27 па 29 сакавіка ў кляштары сясцёр Эўхарыстак у Браславе праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат, на якіх прысутнічалі ўдзельніцы з Браслава, Полацка, Астраўца, Слабодкі, Мінска. Асноўная ўвага была накіравана на ўрывак з Евангелля паводле Яна аб сустрэчы Езуса з самаранкай. Мэта правядзення – паглыбіць адносіны з Жывым Богам, а таксама зазірнуць ва ўласнае сэрца, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Асаблівым ...
Читать далее »Копія карціны “Аршанская бітва” знаходзіцца ў рэкалекцыйным доме ў Оршы
У рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Юзафа ў Оршы ёсць копія карціны “Аршанская бітва”. Знаходзіцца яна тут больш за дваццаць гадоў. — Яна з даўніх, з дзевяностых гадоў тут знаходзіцца. Гэта копія карціны, якая ёсць у варшаўскім музеі. Часта экскурсіі прыязджаюць, яны хочуць яе ўбачыць, — кажа айцец Аляксандр Жарнасек, які з’яўляецца пробашчам парафіі святога Юзафа. Сам арыгінал карціны знаходзіцца ...
Читать далее »“Адкрыйце Біблію!”: велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў Глыбокім
З 24 па 26 сакавіка ў глыбоцкай парафіі Святой Тройцы адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў а. Андрэй Сідаровіч, марыянін з Росіцы. Рэкалекцыі – гэта асаблівы час для навяртання і пакаяння, час падрыхтоўкі да свята Уваскрасення Пана. У першы дзень а. Андрэй звярнуў увагу вернікаў на патрэбу слухання Божага слова. Вельмі часта мы ўзносім свае просьбы і малітвы, шмат кажам Богу, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!