18 красавіка ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску Вялікдзень адзначылі маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль-Карытас». Сустрэча была напоўнена цеплынёй і ўтульнасцю. Прысутных на мерапрыемстве асабіста павіншаваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён уручыў удзельнікам свята шакаладныя яйкі і, нават, праспяваў з імі хорам. Гэты дзень надоўга застанецца ў сэрцы кожнага. Ганна Будзіч, тэкст Аляксандр Ужгарадскі, ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Пасхальная Вiгiлiя з парафіі Святога Антонія ў Віцебску (+відэа)
Прадстаўляем Вашай увазе запіс трансляцыі з Пасхальнай Вігіліі, якая адбылася 15 красавіка 2017 года ў парафіі Святога Антонія ў Віцебску. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Читать далее »Вялікая ўрачыстасць у самай маладой парафіі Віцебска. Фотарэпартаж
Віцебская парафія Святога Уладзіслава, пробашчам якой з’яўляецца ксёндз Віктар Місевіч, самая маладая ў горадзе. На жаль ў яе яшчэ няма сваёй святыні, таму вернікам даводзіцца маліцца ў арандаваным памяшканні. Парафія размяшчаецца ў новым мікрараёне Білева. А гэта азначае, што яе вернікі – гэта маладыя сем’і, таму ёсць шмат дзяцей. У Вялікую суботу парафія Святога Уладзіслава адна з першых у Віцебску ...
Читать далее »Глыбокае: валанцёры павіншавалі з Вялікаднем шматдзетныя сем’і, хворых і самотных людзей
У Вялікую Нядзелю Уваскрасення Хрыста валанцёры парафіяльнага «Карытас» г. Глыбокае наведалі псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове, бальніцу сястрынскага догляду ў Бабічах, Глыбоцкую ЦРБ. Кожнага жыхара, пацыента і супрацоўніка ўстаноў валанцёры віншавалі словамі «Хрыстос уваскрос!», складалі найлепшыя пажаданні і дзяліліся тымі прысмакамі, якія ахвяравалі парафіяне ў Вялікую суботу падчас асвячэння страў. Таксама ў гэты дзень валанцёры завіталі да шматдзетных сем’яў Грыбко (в. Петрунова) і ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч у “Вячэрнім Віцебску” (+відэа)
У перадачы “Вячэрні Віцебск” біскуп Алег Буткевіч распавядае пра тое, як падрыхтавацца да Вялікадня i што папярэднічае гэтаму святу.
Читать далее »Вялікдзень-2017. Відэавіншаванне біскупа Алега Буткевіча
Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія вернікі! “Не бойцеся, ведаю што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага, няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў…” (Мц 28, 5-6). Словы Анёла, якога сустрэлі жанчыны на досвітку каля магілы, дзе было пакладзена цела Езуса, наноў абвяшчаюць нам радасную вестку пра вялікую перамогу Езуса Хрыста над грахом і смерцю і Яго прысутнасць сярод нас! Хрыстос ...
Читать далее »Напярэдадні Пальмовай нядзелі ў Паставах прайшла сустрэча моладзі (+відэа)
У суботу, 8 красавіка, у Паставах пры парафіі святога Антонія Падуанскага прайшло спатканне моладзі Пастаўскага дэканату. На сустрэчу сабраліся маладыя людзі з Лынтупаў, Варапаева, самі гаспадары. Прысутнічалі і госці з Глыбоцкага дэканату, а менавіта моладзь з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Пастаўскі дэкан ксёндз Павел Самсонаў лічыць такія сустрэчы вельмі важнымі як для саміх маладых людзей, так і для Касцёла ...
Читать далее »“Наноў зазірніце ў раны Хрыста!”: Вялікая пятніца ў Глыбокім
Набажэнства Вялікай пятніцы ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім распачалося Крыжовай дарогай, падчас якой разважанні былі прысвечаны сямейнай тэматыцы, а крыж па чарзе неслі святары. “Дзякуй Табе, Езу, што запрасіў нас на гэты Крыжовы шлях. Запрасіў вуснамі святара, вуснамі мужа ці жонкі, вуснамі таты ці мамы, вуснамі сына ці дачкі. Увесь час жывём у напружанасці i часта не знаходзім нават хвіліны, ...
Читать далее »“Езуса хапае кожнаму, важна толькі прагнуць прыняць Яго”: Імша Вячэры Пана ў глыбоцкай парафіі
У Вялікі чацвер адбылася апошняя Вячэра, якая стала першай Эўхарыстыяй – першай святой Імшой, а таксама стала момантам устанаўлення першых святароў Новага Запавету. У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. Літургія, якую ўзначаліў вікарый парафіі кс. Іван Кароткін, распачалася ўрачыстай працэсіяй уваходу ў святыню. На самым пачатку Імшы словы віншавання і падзякі святарам скіравалі прадстаўнікі парафіі, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!