Вельмі часта даводзіцца чуць, што ўсе людзі на планеце — гэта браты і сёстры, бо ўсе паходзяць ад Адама і Евы. З аднаго боку нібыта гэта і праўда, але з іншага боку Біблія ў многіх момантах паказвае нам, што з некаторымі нельга садзіцца за адзін стол і падаваць рукі. А вучэнне Хрыста выразна пакажа нам, што духоўная сям’я — гэта ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
“Маёўка”для моладзі адбылася ў Удзеле
7 мая ў аг. Удзела адбылася маёўка для моладзі. Пасля вымушанага доўгага перапынку з прычыны пандэміі 7 мая Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі нарэшце зноў сабрала моладзь з розных парафій на маёўку, каб разам маліцца, адпачываць, узбагачаць свае веды і будаваць узаемаадносіны ў супольнасці. На гэты раз моладзь гасцінна прымалі айцы-францысканцы ў аг.Удзела. Ужо з 15 гадзінаў моладзь з Варапаева, Дунілавіч, ...
Читать далее »“Гісторыя наступнага стагоддзя ўжо сёння залежыць ад нас”. 200-годдзе заснавання касцёла адзначылі ў Дзеркаўшчыне
9 мая 2022 года ў Дзеркаўшчыне, што на Глыбоччыне, урачыста адзначылі 200-годдзе з часу заснавання парафіяльнага касцёла Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначалілі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч і святары, якія прыехалі, каб раздзяліць радасць святкавання разам з Дзеркаўшчынскай парафіяй. Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана заснаваны 7 мая 1822 года, пра што ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч у нядзелю добрага пастыра наведаў парафію на Віцебшчыне
8 мая, у нядзелю Добрага пастыра, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Маці Божай Каралевы ў мястэчку Порплішча (Докшыцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія), дзе ўзначаліў цэлебрацыю адпустовай святой Імшы. Напачатку заслужаны іерарх падзякаваў пробашчу мясцовай парфіі ксяндзу Юрыю Бараўнёву за запрашэнне. Арцыпастыр узгадаў, што гэта не першы яго візіт у Порплішча. Яшчэ будучы студэнтам Ленінградскага політэхнічнага інстытута, ён прыяжджаў сюды са ...
Читать далее »Дыяцэзіяльны Конкурс на веданне Святога Пісання вызначыў сваіх пераможцаў
Фінал дыяцэзіяльнага Конкурсу на веданне Святога Пісання — 2022 прайшоў 23 красавіка ў Віцебскай катэдры. Гэта быў зусім не «сухі» іспыт, а сапраўды цудоўнае святочнае спатканне дзяцей, катэхетаў, сясцёр, святароў з 19 парафій Віцебскай дыяцэзіі і 6 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тут была і супольная малітва, і цёплая атмасфера, і смачны пачастунак, і вясёлая забава, і падарункі, і, вядома ж, цікавыя ...
Читать далее »Арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч маліўся ў Барсуках ва ўспамін святога Юрыя
23 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае мучаніка святога Юрыя, рымскага воіна. Выява гэтага святога, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. У в. Барсукі (Докшыцкі дэканат) капліца носіць тытул святога Юрыя, і мясцовага пробашча таксама завуць кс. Юрый Бараўнёў. З гэтай нагоды ў маленькую вёсачку завітаў ганаровы госць арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч. Разам ...
Читать далее »У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася Велікодная імпрэза з удзелам біскупа Алега Буткевіча
«Дзень, поўны радасці, настаў!» Пад такою назвай 19 красавіка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася вечарына, прысвечаная святу Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. Дагэтуль супрацоўніцтва дыяцэзіяльнай каталіцкай супольнасці Віцебшчыны з галоўнаю бібліятэчнаю ўстановай рэгіёна абмяжоўвалася каляднымі імпрэзамі, таму цяперашнюю ў плане развіцця культурніцкіх кантактаў можна лічыць знакавай, што яскрава засведчылі і прысутнасць на ёй ардынарыя дыяцэзіі біскупа Алега Буткевіча, і адміністрацыі бібліятэкі на ...
Читать далее »Велікодны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск»
У святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з Глыбокага, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і пробашчам парафіі Беззаганнага Cэрца Марыі ў Оршы кс. Яўгенам Шымановічам. Яшчэ адным госцем праграмы стаў хор Віцебскай парафіі Святой Барбары «Гасанна». Гаворка ішла пра сэнс свята Вялікадня і яго сувязь з літургіяй і сакрамантам Эўхарыстыі, пра ...
Читать далее »Пасхальная Вігілія ў Глыбокім. Запіс трансляцыі
16 красавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».
Читать далее »Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2022
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “У Ягонае Імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема” Лк 24,47 Уваскрасенне Езуса Хрыста, якое ў гэты час мы перажываем, не пазначана сёлета ўзнёслай радасцю, якая звычайна спадарожнічае гэтаму святу – галоўнай падзеі, з каторай чэрпае сваю моц і абгрунтаванне хрысціянская вера. Не таму, што яна нібыта ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!