13 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма, якую разам з ім канцэлебравалі генеральны вікарый ксёндз-пралат Францішак Кісель, канцлер курыі кс. канонік Віктар Місевіч, апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей Гаек. Упершыню пасля перыяду пандэміі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі сабраліся разам. «Уваходзім у таямніцу Пасхальнага Трыдуума, перажываючы святую Імшу Хрызма, падчас ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Вікторыю Багдановіч, маці святара і сястры эўхарысткі, пахавалі ў Іказні
У Вялікі аўторак, 12 красавіка 2022 года, адбылося пахаванне Вікторыі Багдановіч, маці ксяндза Аляксандра Багдановіча, пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Хатаве Стаўбцоўскага дэканату (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) і сястры Антаніны Багдановіч, настаяцельніцы Беларуска-літоўскай делегатуры Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Спачылай у сакавіку споўнілася 80 гадоў. Пахавальная святая Імша адбылася ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе. Цырымонію ўзначаліў біскуп ...
Читать далее »Ксёндз Аляксандр Баран вызвалены з вязніцы
Ксяндза Віцебскай дыяцэзіі, пробашча Лынтупскай парафіі кс. Аляксандра Барана, суд у Паставах 4 красавіка прысудзіў да 10 сутак пазбаўлення волі. Святара затрымалі 25 сакавіка. Адразу склалі пратакол за «незаконнае пікетаванне» па арт. 24.23 КаАП. Нагодай стала тое, што ў фота на профілі ў сацсетцы ксёндз Аляксандр размясціў сцяг Украіны і бел-чырвона-белы сцяг 24 лютага — у дзень пачатку вайны Расіі ...
Читать далее »Над пытаннем “Чым я падобны да Закхея?” разважала моладзь у Оршы
З 28 па 31 сакавіка ў Оршы адбыўся курс “Закхей” для школьнай моладзі з Барысава, Жодзіна, Полацка, Глыбокага і Оршы. Кожныя канікулы рэкалекцыйны дом у Оршы, звычайна заняты толькі ў выходныя, ажывае амаль на тыдзень – моладзь з розных куткоў Беларусі збіраецца ў ім, каб разам паглыбляць сваё хрысціянскае жыццё і разважаць над пытаннем “Чым я падобны да біблійнага Закхея?” ...
Читать далее »Падтрымайма святара, які ў вязніцы!
Ксяндза Віцебскай дыяцэзіі, пробашча Лынтупскай парафіі кс. Аляксандра Барана, суд у Паставах 4 красавіка прысудзіў да 10 сутак пазбаўлення волі. Яго асудзілі за дзеянні ў сацсетках паводле двух адміністрацыйных артыкулаў — 24.23 «несанкцыянаванае пікетаванне» (за выяву бел-чырвона-белага сцяга разам з украінскім сцягам на аватарцы) і 19.11 «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (лайкі і каментары пад публікацыямі інфармацыйных старонак, абвешчаных «экстрэмісцкімі»). Святара затрымалі ...
Читать далее »У Віцебскай дыяцэзіі адмяняецца дыспенса ад абавязку ўдзелу ў св. Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці
У сувязі з паляпшэннем сітуацыі ў Беларусі з эпідэміяй каранавірусу, пачынаючы з Пальмовай нядзелі 2022 г., біскуп Алег Буткевіч адмяняе дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелю і абавязковыя ўрачыстасці, якая дзейнічала ў Віцебскай дыяцэзіі з 17 кастрычніка 2020 года. Такім чынам, усе вернікі Віцебскай дыяцэзіі абавязаны асабіста, а не анлайн, браць удзел у святой Імшы ў нядзелі ...
Читать далее »З 8 па 10 красавіка ў Оршы адбудзецца біблійны курс “Эмаус”
Біблійны курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Старым Запавеце 1-2 Кнігі Макавеяў. Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: ...
Читать далее »У Валкалаце развіталіся са спачылым айцом Пятром Ясевічам OFMCap
31 сакавіка пры касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце (Докшыцкі дэканат) адбылося пахаванне а. Пятра Ясевіча, капуцына, які ў 1988–2009 гадах быў пробашчам гэтай парафіі, а пасля па прычыне здароўя аж да самай смерці быў святаром-рэзідэнтам у гэтай жа парафіі. Айцец Пётр нарадзіўся 29 чэрвеня 1941 года на Ашмяншчыне. Тэалагічную адукацыю атрымліваў у Рыжскай Духоўнай семінарыі. Святарскае пасвячэнне прыняў 31 ...
Читать далее »Адышоў па ўзнагароду да Пана а. Пётр Ясевіч, капуцын (абноўлена)
Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышоў па ўзнагароду да Пана а. Пётр Ясевіч OFMCap, шматгадовы пробашч парафіі ў Валкалаце, Докшыцкі дэканат. Айцец Пётр нарадзіўся 29 чэрвеня 1941 года на Ашмяншчыне. Тэалагічную адукацыю атрымліваў у Рыжскай Духоўнай семінарыі. Святарскае пасвячэнне прыняў 31 мая 1987 года ў Рызе. Уступіў у ордэн айцоў-капуцынаў, склаўшы 24 чэрвеня 1984 года манаскія абеты ў Ліпнішках. ...
Читать далее »Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Маці Божай
26 сакавіка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну. Спатканне распачалося з гімна і пачатковых малітваў легіянераў, затым памаліліся ружанцам. Пасля агульнай малітвы Легіёну адбылося аднаўленне прысягі. Кожны легіянер, актыўны і дапаможны, падыходзіў да алтара і, паклаўшы руку на драўляны штандар, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!