16, 17 і 18 мая ў Віцебскай дыяцэзіі прайшлі дні духоўных сустрэч святароў і кансэкраваных асобаў. Святары і сёстры збіраліся на малітву ў Полацку, Глыбокім і Паставах.
Падчас сустрэч адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і св. Імша. Акрамя таго да прысутных звярнуўся з пастырскім словам сам біскуп Алег. Канферэнцыі для сабраных прамовілі кс. д-р Валерый Марціноўскі, а. Аляксандр Жарнасек МІС, а. Яраслаў Банасяк OFMConv, кс. Чэслаў Куцмеж SCJ і кс. кан. Яцэк Хутман.
Абмяркоўвалася тэма аднаўлення пілігрымковага руху, які быў спынены падчас пандэміі каранавіруса. Кс. Віктар Місевіч, канцлер Курыі прадставіў прысутным Літургічны дапаможнік для святароў. Наступная сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў плануецца ў Віцебскай дыяцэзіі ў чэрвені. Яна мае адбыцца ў Удзеле ў кляштары айцоў-францішканаў.
кс. Віктар Місевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота