Першая Камунія ў самай маладой парафіі Віцебска ў фотаздымках

22 мая пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі з парафіі Святога Уладзіслава першы раз прынялі Езуса.

Парафія Святога Уладзіслава ахоплівае новы мікрараён Білева ў Віцебску. Гэта самая маладая парафія ў дыяцэзіі як па гісторыі свайго ўтварэння, так і па ўзросту вернікаў, большасць з якіх – людзі маладыя. Гэта каталіцкая супольнасць разам з айцамі езуітамі, якія апякуюцца парафіяй, пабудавалі касцёл св. Ігнацыя Лаёлы, і ўжо ў хуткім часе плануецца яго асвячэнне.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі