Архив меток: Білева

Прамая трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе з новага касцёла ў Віцебску

Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканалах «Беларусь-4 Віцебск» і «Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску 30 сакавіка ў 21.00. Паўтор трансляцыі 31 сакавіка ў 7.00 («Беларусь-4 Віцебск») і 11.00 («Віцебск»). Глядзець гэтую прамую трансляцыю можна па спасылках>> «Беларусь-4 Віцебск» альбо «Віцебск». Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа ...

Читать далее »

Малітва і асвячэнне памятнай дошкі ў першую гадавіну смерці святара-езуіта адбыліся ў Віцебску

3 верасня, у першую гадавіну смерці а. Станіслава Памыкалы SJ у касцёле святога Ігнацыя памаліліся за яго і асвяцілі памятную дошку. Святую Імшу, на якую прыйшлі знаёмыя, супрацоўнікі і былыя парафіяне святара з усяго горада, узначаліў біскуп Алег Буткевіч. На пачатку літургіі а. Віктар Жук SJ, пробашч парафіі святога Уладзіслава, прывітаў біскупа Алега і іншых гасцей і падзякаваў ім за ...

Читать далее »

Незвычайныя фрэскі ў касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску

Сёлета ў Віцебску асвяцілі пяты каталіцкі касцёл і прысвяцілі яго святому Ігнацію Лаёлу. Яго радыкальная архітэктура дыхае ў рытме мікрараёна. Аднак не знешні выгляд касцёла выклікаў шквал абмеркаванняў у сацыяльных сетках, а фрэска. Каля алтара зафіксаваныя і рок-гурт, і легендарны Дыега Марадона, якому абмывае ногі Папа Рымскі, і журналісты. Прычым тут вера — здзіўляюцца інтэрнэт-карыстальнікі. У новым мікрараёне Білева сярод ...

Читать далее »

У касцёле св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску адбыўся фэст

У новаасвечаным касцёле св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску адбыўся парафіяльны фэст. Урачыстасць прайшла з нагоды святкавання літургічнага ўспаміну св. Ігнацыя 31 ліпеня 2022 г. Святую Імшу ўзначаліў кс. канонік Віктар Місевіч, які некалькі гадоў быў адміністратарам гэтай парафіі. На літургіі прысутнічаў а. Кляменцій Верт SJ, які будаваў гэты касцёл. Ён маліўся з парафіянамі як звычайны вернік, з-за таго што не ...

Читать далее »

Першы ў Беларусі касцёл святога Ігнацыя Лаёлы асвечаны ў Віцебску (+відэа)

9 ліпеня 2022 года – асаблівы дзень у гісторыі Віцебска таму што менавіта ў гэты дзень у парафіі св. Уладзіслава быў асвечаны новы касцёл у гонар св. Ігнацыя Лаёлы. Абрад пасвячэння здзейсніў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Гэтая парафія была заснавана біскупам Уладзіславам Блінам яшчэ ў 2008 годзе, але доўгі час пасля заснавання не мела свайго будынку і здымала памяшканне ...

Читать далее »

У маладым мікрараёне Віцебска будзе кансэкраваны новы касцёл

9 ліпеня адбудзецца ўрачыстасць кансэкрацыі новага касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў мікрараёне Білева.  Пачатак у 11.00. Адрас: г. Віцебск, вул. Ген. Іваноўскага, 15. Пробашч парафіі а. Віктар Жук SJ разам з айцамі езуітамі і парафіянамі запрашаюць на ўрачыстасць, каб раздзяліць разам з імі гэтую вялікую радасць.

Читать далее »

Першая Камунія ў самай маладой парафіі Віцебска ў фотаздымках

22 мая пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі з парафіі Святога Уладзіслава першы раз прынялі Езуса. Парафія Святога Уладзіслава ахоплівае новы мікрараён Білева ў Віцебску. Гэта самая маладая парафія ў дыяцэзіі як па гісторыі свайго ўтварэння, так і па ўзросту вернікаў, большасць з якіх – людзі маладыя. Гэта каталіцкая супольнасць разам з айцамі езуітамі, якія апякуюцца парафіяй, пабудавалі касцёл св. Ігнацыя ...

Читать далее »

Крадзеж на будоўлі касцёла святога Ігнацыя ў Віцебску

Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што ў ноч з 29 на 30 ліпеня адбыўся факт крадзяжу на будоўлі касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску. Невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, паабразалі і скралі правады электраправодкі і акустычнай сістэмы, наносячы тым самым вялікую матэрыяльную шкоду. Каб направіць учыненую шкоду, магчыма будзе неабходным ізноў пракладаць  электраправодку і правады акустычнай сістэмы касцёла. Яшчэ больш ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў падмуркі новага касцёла ў Віцебску

У Пальмавую нядзелю, 5 красавіка, біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Св. Уладзіслава ў мікрараёне Білева ў Віцебску і асвяціў падмуркі касцёла Св. Ігнацыя Лаёлы. Па зразумелых прычынах – праз пандэмію каранавірусу ў краіне – на ўрачыстым мерапрыемстве не было шмат вернікаў. Аднак тыя, што прыйшлі, не хавалі сваёй радасці. Парафіянка Ганна Іванова сказала, што гэтага моманту ўсе чакалі вельмі даўно. ...

Читать далее »

У Віцебску ў Білеве пабудуюць вялікі касцёл. З класамі для заняткаў, залай для сходаў і жылымі памяшканнямі для духавенства

Пры самых спрыяльных умовах у плане фінансавання, працы па ўзвядзенню касцёла зоймуць каля трох гадоў. Што ж плануецца пабудаваць у новым гарадскім мікрараёне? Як паведаміў “Віцебскаму кур’еру” канцлер Віцебскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі кс. Віктар Місевіч, на вуліцы Генерала Іваноўскага запланавана будаўніцтва касцёла. Акрамя ўласна культавага будынка, тут будуць узведзеныя класы для заняткаў, зала для сходаў вернікаў і жылыя ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі