Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што 26 мая 2022 г. адышоў па ўзнагароду да Пана святой памяці Станіслаў Раманчук, тата с. Ірыны Раманчук RM.
Зараз сястра Ірына працуе ў Рыме.
Спадару Станіславу Раманчуку было 62 гады. Пахаванне адбудзецца 28 мая ў касцёле ў Удзеле а 12.30.
Выказваем шчырыя спачуванні сястры Ірыне Раманчук RM з нагоды смерці таты, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць.
Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.
для друку