Урачыстасці ў Росіцы распачнуцца 5 жніўня

Айцы марыяне запрашаюць 5-6 жніўня ў Росіцу на малітоўную сустрэчу. Урачыстасці ў гонар бласлаўлёных святароў-марыянаў распачнуцца вечарам у пятніцу а 18.00. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца ў суботу святой Імшой а 10-й гадзіне.

Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт.

Пятніца, 5 жніўня:

18.00 – Святая Імша для пілігрымаў
20.00 – Акафіст росіцкім мучанікам
21.00 – Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, Святы Ружанец
22.00 —Падрыхтоўка да споведзі, канферэнцыя
23.00 – Святы Ружанец, споведзь

Субота, 6 жніўня:

00.00 — Урачыстая Святая Імша
02.00 —Працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа
03.00 — Росіцкі крыжовы шлях
04.30 – Малітва праслаўлення
07.30 — Літургія Усходняга абраду
10.00 — Святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці.

Таксама плануецца пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу

для друку для друку