Архив меток: росіцкія мучанікі

Брама ў Валадарства Нябеснае. Мучаніцкую смерць блаславёных айцоў марыянаў ушанавалі ў Росіцы

Зімовай раніцай 15 лютага ў невялічкую вёску Росіца, што на ўскрайку Беларусі, збіраліся людзі. Заснежаныя дрэвы і стрэхі хат, застылае возера з нешматлікімі рыбакамі, блакітнае неба з нязвыкла яркім сонцам… Здаецца, сама прырода вітала пілігрымаў сваёй прыгажосцю. І зусім не верыцца, што тут, сярод гэтага хараства, больш за 80 год таму адбылася вялікая трагедыя. “Зімовае чараўніцтва” – такую назву мела ...

Читать далее »

15 лютага Росіца чакае пілігрымаў

Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 15 лютага. Праграма: 12.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта з магчымасцю споведзі; 13.00 – святая Імша; 14.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў. Пасля працэсіі для жадаючых будзе падрыхтавана гарбата і невялікі пачастунак. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду ...

Читать далее »

Трыумф веры. У Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных айцоў марыянаў

У апошнія дні ліпеня сэрцы вернікаў напаўняе асаблівае пакліканне: пакліканне пераадолець цяжкасці, пакліканне пакінуць дома ўсе свае справы, пакліканне выправіцца ў шлях і прыбыць у Росіцу. Тут  28 і 29 ліпеня адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. 80 год таму айцы марыяне прынялі пакутніцкую смерць разам з даручанай Хрыстом паствай. Больш за паўтары тысячы людзей згарэлі ...

Читать далее »

“Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не можа забіць”: 80-годдзе Росіцкай трагедыі

Зімовая лютаўская раніца. На гадзінніку 4.30, цёмнае сіняе неба без ніякіх прыкмет світанку. У рэдкіх вокнах шматпавярховікаў гарыць святло. Спіць прырода, спяць людзі. Паўсюль пануе глыбокая цішыня і супакой. Напэўна такая ж цішыня панавала і восемдзесят год таму на ўскрайку Беларусі. Толькі раптам яе разарвалі крыкі і енкі людзей: жанчын, дзяцей, старых. Гэта распачалася страшная карная экспедыцыя. “Зімовае чараўніцтва” – ...

Читать далее »

18 лютага — 80 год Росіцкай трагедыі

Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 18 лютага 2023 г. Сёлета спаўняецца 80 год ад моманту трагедыі, якая адбылася ў Росіцы ў 1943 годзе. Праграма: 11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта з магчымасцю споведзі; 12.00 – святая Імша; 13.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў. Для жадаючых будзе падрыхтавана гарбата ...

Читать далее »

«Няма большай любові»: Росіца зноў сустрэла сваіх пілігрымаў

5 і 6 жніўня ў Росіцы адбыліся ўрачыстасці. Гэта маленькая вёска ў Верхнядзвінскім раёне стала месцам трыўмфу любові, мужнасці, сапраўднай пастырскай адданасці Хрысту і людзям. Тут у лютым 1943 года падчас карнай экспедыцыі ў агні згарэла больш за паўтары тысячы чалавек, а разам з імі – бласлаўлёныя мучанікі айцы марыяне Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. Святары дабравольна выбралі смерць, каб ...

Читать далее »

Урачыстасці ў Росіцы распачнуцца 5 жніўня

Айцы марыяне запрашаюць 5-6 жніўня ў Росіцу на малітоўную сустрэчу. Урачыстасці ў гонар бласлаўлёных святароў-марыянаў распачнуцца вечарам у пятніцу а 18.00. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца ў суботу святой Імшой а 10-й гадзіне. Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт. Пятніца, 5 жніўня: 18.00 – Святая Імша для пілігрымаў 20.00 – ...

Читать далее »

“Каштоўная ў вачах Пана смерць Яго святых”. Урачыстасці ў Росіцы

19 лютага святары, кансэкраваныя асобы і вернікі сабраліся ў Росіцы, каб ушанаваць памяць бласлаўленых мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Росіца – асаблівае месца беларускай зямлі. Месца, дзе амаль 80 год таму, падчас карнай аперацыі “Зімовае чараўніцтва”, загінула шмат бязвінных людзей. Шмат нашых суайчыннікаў згарэла тут зажыва ў страшным агні, прыняўшы пакутніцкую смерць. І сярод іх былі тыя, хто мог ...

Читать далее »

“Малітва ёсць тым мостам, які яднае нас са светам збаўлення”. У Росіцы ўшанавалі памяць блаславёных пакутнікаў

Падзея адбылася ў суботу, 20 лютага. Росіца – гэта месца, дзе ў лютым 1943 года нацысты спалілі больш за паўтары тысячы чалавек. Разам з вернікамі ў агні загінулі два святары – айцы Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра. Яны мелі магчымасць выратаваць сабе жыццё, але адмовіліся пакінуць сваіх парафіянаў і разам з імі прынялі пакутніцкую смерць. Ужо з самай раніцы ў ...

Читать далее »

Росіца чакае пілігрымаў

Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 22 лютага. Пачатак а 11 гадзіне. У праграме ўрачыстасці адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (магчымасць споведзі), святая Імша, працэсія на пляц мучаніцтва і гарачы пасілак. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.

Читать далее »