Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 18 лютага 2023 г. Сёлета спаўняецца 80 год ад моманту трагедыі, якая адбылася ў Росіцы ў 1943 годзе.
Праграма:
11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта з магчымасцю споведзі;
12.00 – святая Імша;
13.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў. Для жадаючых будзе падрыхтавана гарбата і невялікі пачастунак.
Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.
для друку