15 лютага Росіца чакае пілігрымаў

Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 15 лютага.

Праграма:

12.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта з магчымасцю споведзі;
13.00 – святая Імша;
14.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў.

Пасля працэсіі для жадаючых будзе падрыхтавана гарбата і невялікі пачастунак.

Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.

для друку для друку