Сустрэча святароў-аднакурснікаў біскупа Алега Буткевіча прайшла ў Віцебскай катэдры

24 жніўня 2022 года ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася сустрэча святароў. Біскуп Алег Буткевіч запрасіў сваіх аднакурснікаў, з якімі вучыўся ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.

Падчас Святой Эўхарыстыі іерарх прывітаў сваіх братоў-святароў, што служаць у розных дыяцэзіях Беларусі: Гродзенскай, Мінска-Магілёўскай і Віцебскай.

Цікава, што разам з будучым біскупам на першы курс семінарыі паступілі 24 чалавекі і паспяхова закончылі навучальную ўстанову ўсе 24 семінарыста. Уражвае імкненне і вытрываласць у пакліканні маладых людзей, якія ў тыя часы, калі толькі адраджалася духоўнае жыццё на Беларусі пасля перыяду пераследу, былі адкрытыя на голас Хрыста.

Сёння мы дзякуем Пану Богу за служэнне святароў-беларусаў у Беларусі і за яе межамі.

Таццяна Образава, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі