25 чэрвеня ў вёсцы Стэфанова Новапагосцкай парафіі адбыўся адпуст у гонар Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Каплічка, якая мае багатую гісторыю, у чарговы раз сабрала разам сваіх вернікаў. На Эўхарыстыю прыбылі не толькі мясцовыя жыхары, але і тыя, хто жыве ў іншых месцах, аднак паходзіць з навакольных вёсак. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце ксёндз Аляксей ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Урачыстасць святога Яна Хрысціцеля ў Мосары
24 чэрвеня касцёл Святой Ганны ў Мосары гасцінна сустракаў шматлікіх вернікаў, якія прыйшлі і прыехалі на свята Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Гэта галоўнае парафіяльнае свята, якое было ўстаноўлена Папам Піям Х у 1908 годзе. Пробашч парафіі кс. Марат Казлоўскі з радасцю прывітаў святароў, сясцёр законных, прадстаўнікоў Эўхарыстычнага руху моладзі і ўсіх прысутных. Святар зазначыў, што вялікая колькасць прыбыўшых на ўрачыстасць ...
Читать далее »Браслаў запрашае на школу касцёльнага спеву
З 14 па 19 жніўня пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе будзе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву. Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу Літургіі ў цэлым, парадку і значэння паасобных частак святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для Літургіі. Арганізатары запрашаюць узяць удзел у ...
Читать далее »Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне
Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Каталіцкі Касцёл адзначае ў пятніцу пасля актавы Божага Цела. 16 чэрвеня адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне. На пачатку святой Імшы пробашч парафіі кс. Юрый Бараўнёў сардэчна прывітаў ксяндза-дэкана Уладзіміра Шымковіча з Параф’янава. Урачыстая Імша, якую ўзначаліў кс. Уладзімір Шымковіч, была ахвяравана за ўсіх вернікаў парафіі і пробашча. Падчас казання кс. Уладзімір ...
Читать далее »Падчас рэкалекцый у Глыбокім моладзь вучылася глядзець у люстэрка сваёй душы
Рэкалекцыі «Зазірні ў люстэрка сваёй душы» прайшлі з 9 па 11 чэрвеня ў кляштары Сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Глыбокім. Сабралася моладзь не толькі з нашай парафіі, але і з Полацка, Дзеркаўшчыны, Оршы. Праводзіў рэкалекцыі а. Ілля Саўчанка MIC. «Распачаць летні адпачынак пасля экзаменаў разам, з малітвай і праслаўленнем Пана — маё лепшае рашэнне,» — прызналася адна з удзельніц рэкалекцый. ...
Читать далее »«На чэсць Пана» адбылася працэсія ў горадзе Віцебску
Кульмінацыяй урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста стала Эўхарыстычная працэсія 11 чэрвеня, якая распачалася ўрачыстай Імшой у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч падкрэсліў важную ролю працэсіі: «Езус прагне крочыць разам з намі па нашым жыццёвым шляху. І працэсія з’яўляецца своеасаблівым сведчаннем нашай веры. Езус хоча быць з чалавекам. Ён прагне міласэрнасці, а не ахвяры. Як вядома, ...
Читать далее »Анонс пілігрымак у Будслаў з Віцебскай дыяцэзіі
Ужо вельмі хутка распачнуцца пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў год юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату пройдуць пад дэвізам «Марыя — Каралева Беларусі». Прапануем расклад пілігрымак пешых і ...
Читать далее »Ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк маліўся з глыбачанамі падчас парафіяльнага фэсту
Ва ўрачыстасць Святой Тройцы 4 чэрвеня, у Глыбокім адбылася адпустовая святая Імша. Прыгажосць і атмасферу фэсту стваралі маленькія і вялікія ўнёскі кожнага з вернікаў: першакамунійныя дзеці, які сваімі белымі строямі надавалі сапраўдны святочны настрой, літургічная служба алтара, што, быццам рыцары Хрыста, паслугоўвалі святарам пры алтары, хор “Ave Maria”, які ўпрыгожыў урачыстасць спевамі. Госцем свята стаў ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, пробашч ...
Читать далее »Персанальная выстава «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны» святара з Друі. Фотафакт
У Браславе 3 і 4 чэрвеня праходзіла міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы – 2023», паведамляе vitvesti.by. Заўсёды ладзяцца шматлікія конкурсы, творчыя спаборніцтвы і паказы прафесійных і самадзейных артыстаў. На два дні горад становіцца вялікай пляцоўкай, дзе кожны знаходзіць занятак па душы. Фестываль адкрыўся персанальнай выставай «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны» ксяндза з Друі Сяргея Сурыновіча. Святар рознабакова таленавіты чалавек, піша вершы, ...
Читать далее »У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце прайшоў парафіяльны фэст
4 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст. Святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне кс. Віктар Сініцкі SCJ, гамілію прамовіў кс. Генадзь Лаўніковіч SCJ. Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце мае вельмі багатую гісторыю. Упершыню святыня тут узгадваецца ў фундацыйным дакуменце ад 16 ліпеня 1593 г., у якім сказана, што «касцёл ужо ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!